Гармонік і скрыпка, песні ў выкананні вядомых беларускіх спевакоў гучалі ў клубе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Лясная паляна». На адной сцэне выступілі масцітыя артысты і зусім юныя таленты з ліку тых, хто цяпер тут адпачывае. 39 год запар крочыць па Беларусі сацыяльна-творчая праграма, якая раней мела назву «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця па роднай зямлі», а цяпер называецца «У будучае – з надзеяй». Гэтым разам менавіта са Смаргоншчыны стартаваў праект, арганізатарамі якога традыцыйна выступілі Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, Міністэрства культуры РБ і Беларускі фонд міру. Такія сустрэчы ў ДРАЦ «Лясная паляна» ладзяцца пастаянна. Упершыню беларускія «зоркі» сюды прыехалі ў 1996 годзе, калі цэнтр толькі распачынаў работу. З таго часу штогод тут адбываюцца такія імпрэзы. Ганаровым госцем і душой праекта стала Кацярына Копелева, якая шмат гадоў была мастацкім кіраўніком праграмы «У будучыню - з надзеяй». Спачатку на сцэну выйшлі выхаванцы цэнтра.
«У будучыню – з надзеяй»: удзельнікі сацыяльна-творчай праграмы – у ДРАЦ «Лясная паляна»
14 марта 202514 мар 2025
1
3 мин