22 лютага адзначаецца 105-годдзе з дня нараджэння ўраджэнца Капыльшчыны, таленавітага паэта Аляксея Ігнатавіча Коршака. Творцу наканавана было пражыць усяго 25 гадоў. Аднак і за такі кароткі час ён паспеў пакінуць значны след на роднай зямлі і ў літаратурнай спадчыне краіны. Першыя крокі ў паэзію Аляксей Коршак рабіў на старонках раённай газеты "Калгаснік Капыльшчыны". На жаль, пазней многа напісаць не давялося – яму наканавана было стаць адной з ахвяр ваеннага ліхалецця. Аднак засталіся творы, прасякнутыя нясцерпным болем трагедыі і ў той жа час гонарам за мужнасць беларускага народа. 22 лютага 1920 года ў в. Вуглы на свет з’явіўся будучы паэт. Закончыў сямігодку ў Доктаравічах, потым стаў вучнем Капыльскай сярэдняй школы (зараз гімназія № 1 г. Капыля), дзе атрымаў добрую літаратурную падрыхтоўку. Тут Аляксей моцна захапіўся творчасцю Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых беларускіх паэтаў. Быў ініцыятарам выпуску рукапіснага літаратурнага часопіса "Юнае племя", прыма
Жизнь и строки оборвала война: рассказываем о поэте-юбиляре с Копыльщины
22 февраля 202522 фев 2025
3 мин