Многа напісана пра "трапяткое, жывое, як промень у росах, – несмяротнае, роднае матчына слова". У народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ёсць роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове, аб’яднаныя ў кніжцы "Любоў прасветлая". Яна пісалася ім на працягу ўсяго жыцця. Галоўная тэма: родная мова. Вельмі цікавыя разважанні, адчуваецца вялікая любоў да роднага слова, гонар за яго высокія прыродныя вартасці, радасць ад карыстання ім, боль за яго прыніжэнне, горыч за здраду яму саміх жа беларусаў. І непахісная вера, што яму, вялікаму і магутнаму роднаму слову, жыць вечна... А як часта мы размаўляем па-беларуску? Ды, наогул, ці часта чуем яе? Успомнілася мне вяселле майго ўнука. Госці – моладзь, моладзь… Сталыя людзі – толькі дзве бабулі, адзін дзед ды бацькі. Мова – толькі па-руску. А цяпер, чытач, здагадайся, чаму маё віншаванне закончылася апладысментамі? А ўнук сказаў: "Ну, бабуля, малайчына! Было так здорава!" Вядучы ж усё распытваў, ці доўга я рыхтавала гэтае незвычайнае віншаванне. Дык вось