У студэнтаў выпускных курсаў прайшло папярэдняе размеркаванне. І многія любяць дзяліцца сваімі эмоцыямі ў сацыяльных сетках: куды накіравалі, ці апраўдаліся пажаданні, як далёка ад родных мясцін. Нядаўна ў TikTok з’явілася відэа студэнткі Пінскага медыцынскага каледжа, якая падзялілася перажываннямі аднагрупніц з нагоды размеркавання. Замест чаканых Брэста ці Пінска, а ў кагосьці і Мінска, іх накіравалі ў невялікія аграгарадкі на ФАПы. Дзяўчына прызналася, што адчувае расчараванне і трывогу: яе палохаюць адсутнасць звык-лай інфраструктуры, абмежаваныя магчымасці для вольнага часу і перспектыва працы ва ўмовах, далёкіх ад ідэальных. Яе эмоцыі зразумелыя. Маладыя спецыялісты часта мараць пра старт кар’еры ў буйных гарадах, дзе ёсць магчымасці для прафесійнага росту і асабістага жыцця. Аднак у каментарыях дзяўчыну падбадзёрвалі: праца ў аграгарадку – гэта не тупік, а ўнікальны шанец атрымаць бясцэнны вопыт, які стане падмуркам для будучых дасягненняў. У невялікіх населеных пунктах маладыя
Распределение со слезами на глазах: все ли так печально?
18 февраля 202518 фев 2025
2
3 мин