Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Рассказываем, что нового в Потейковском сельсовете

У Душаўскім сельскім доме культуры адбыўся канцэрт "Беларусь – гэта мы!", прымеркаваны да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перад яго пачаткам выступілі старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі (на здымку) і старшыня сельвыканкама Сяргей Цвірка. Жыхары актыўна задавалі пытанні, закраналі тэмы эканамічнага развіцця краіны за мінулыя гады. Пасля дыялогу прайшла творчая частка сустрэчы, дзе сваімі музычнымі нумарамі гасцей і ўдзельнікаў радаваў народны ансамбль народнай песні "Спадчына" РЦК. Падчас электаральнай кампаніі ўстановы культуры і адукацыі стваралі тэматычныя выставы на ўчастках для галасавання. Так супрацоўнікі пацейкаўскай бібліятэкі-клуба арганізавалі выставу-інфарміну "Думай пра будучае", а настаўнікі пацейкаўскай СШ прадэманстравалі творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Беларусь у маім сэрцы". Сваім законным правам галасаваць ужо скарысталася сям’я Дзянісавых з аг. Пацейкі. Грамадзянства Беларусі Святаслаў з жонкай атрымалі ў лістападзе 2
Оглавление

Дыялогавая пляцоўка

У Душаўскім сельскім доме культуры адбыўся канцэрт "Беларусь – гэта мы!", прымеркаваны да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перад яго пачаткам выступілі старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі (на здымку) і старшыня сельвыканкама Сяргей Цвірка. Жыхары актыўна задавалі пытанні, закраналі тэмы эканамічнага развіцця краіны за мінулыя гады. Пасля дыялогу прайшла творчая частка сустрэчы, дзе сваімі музычнымі нумарамі гасцей і ўдзельнікаў радаваў народны ансамбль народнай песні "Спадчына" РЦК.

Тэматычная выстава

Падчас электаральнай кампаніі ўстановы культуры і адукацыі стваралі тэматычныя выставы на ўчастках для галасавання. Так супрацоўнікі пацейкаўскай бібліятэкі-клуба арганізавалі выставу-інфарміну "Думай пра будучае", а настаўнікі пацейкаўскай СШ прадэманстравалі творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Беларусь у маім сэрцы".

З грамадзянствам - на выбары!

Сваім законным правам галасаваць ужо скарысталася сям’я Дзянісавых з аг. Пацейкі. Грамадзянства Беларусі Святаслаў з жонкай атрымалі ў лістападзе 2022 года. Да гэтага іх краінай была Украіна. Мужчына працуе майстрам-будаўніком у ААТ "Прагрэс 2010".
У ліку тых, хто ўпершыню галасаваў, свой выбар зрабіў і іх сын Мікіта, студэнт Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падарунак юнаку ўручыў старшыня пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірка.

Ганна МАТУСЕВІЧ, студэнтка факультэта журналістыкі БДУ

Рассказываем, что нового в Потейковском сельсовете

    Рассказываем, что нового в Потейковском сельсовете
Рассказываем, что нового в Потейковском сельсовете