Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Житель Копыльщины Михаил Клишевич помнит, как проходили первые послевоенные выборы

Выбары Прэзідэнта – самая маштабная электаральная кампанія Беларусі. Яе важнасць цяжка пераацаніць: народ выбірае шлях, па якім дзяржава будзе рухацца далей. Аднак падобныя мерапрыемствы гістарычнага значэння для нашай краіны не ў навінку – беларусы ўмеюць выбіраць, бо робяць гэта ўжо больш за сто гадоў.
Оглавление

Выбары Прэзідэнта – самая маштабная электаральная кампанія Беларусі. Яе важнасць цяжка пераацаніць: народ выбірае шлях, па якім дзяржава будзе рухацца далей. Аднак падобныя мерапрыемствы гістарычнага значэння для нашай краіны не ў навінку – беларусы ўмеюць выбіраць, бо робяць гэта ўжо больш за сто гадоў.

У памяці жыхароў Капыльшчыны захоўваюцца ўспаміны аб тым, як галасавалі ў розныя гады. Ёсць і тыя, хто можа расказаць пра падзеі даўнасцю не ў адно дзесяцігоддзе. Сярод такіх носьбітаў гісторыі – жыхар в. Камсамольская Міхаіл Клішэвіч. Міхаіл Якаўлевіч – прафесар, кандыдат навук, былы ваенны, выкладчык, чалавек з незвычайным лёсам і проста цікавы суразмоўца, які, сярод іншага, памятае, як у 1946 годзе праходзілі першыя пасляваенныя выбары.

У гісторыі выбарчай кампаніі савецкага перыяду выбары 10 лютага 1946 года па праве займаюць асаблівае месца. Гэта было першае маштабнае галасаванне, якое праводзілася ў СССР праз паўгода пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, калі яе разбуральныя наступствы яшчэ ў поўнай меры ад-люстроўваліся на ўсіх сферах жыццядзейнасці. Выбарчыя камісіі сутыкнуліся з вялікай колькасцю праблем, звязаных з падрыхтоўкай да кампаніі, улікам выбаршчыкаў, утварэннем выбарчых участкаў, арганізацыяй падліку гала-соў. Аднак насуперак усім абставінам выбары адбыліся.

З дзіцячых успамінаў

У першую пасляваенную зіму жыхару в. Камсамольская (у той час – Пукава) Мішу Клішэвічу было 9 гадоў. На ўсё жыццё яму запомнілася тая атмасфера, што панавала 10 лютага, у дзень выбараў. Нягледзячы на тое, што краіна яшчэ толькі-толькі пачала акрыяць пасля ваеннага ліхалецця, паўсюль адчувалася прыўзнятасць настрою і ўсеагульнае прадчуванне чагосьці грандыёзнага.

Галасаванне праходзіла ў адной з ацалелых пабудоў школы – астатнія спалілі немцы. Мясцовая дзятва бегала па вуліцах, радавалася таму, што адбываецца, раз-пораз заглядваючы на выбарчы ўчастак.

– Прывезлі буфет. Там упершыню я ўбачыў і пакаштаваў цукеркі-падушачкі. Смачней за іх я нічога і ніколі ў сваім жыцці больш не еў! – успамінае Міхаіл Якаўлевіч. – У асартыменце яшчэ былі бачкавыя селядцы, хамса ды хлеб. Вось і ўсё. Але і такі сціплы набор у пасляваенны галодны час здаваўся сапраўднай раскошай.

Разам з аднавяскоўцамі прыйшлі галасаваць і Клішэвічы-старэйшыя. Агітаваць нікога не патрэбна было – 100-працэнтная яўка вы-баршчыкаў і без таго забяспечана. Гэта было сапраўднае свята. Людзі з нецярпеннем чакалі яго. Вайна скончылася, пачалося мірнае жыццё, з’явілася надзея на тое, што нарэшце ўсё будзе добра. І ў такой сітуацыі выбары станавіліся сімвалам пераходу ад таго жаху, які давялося вытрываць, да светлай мірнай будучыні.

Гартаючы пажаўцелыя старонкі

Тое, як і ў якім настроі ішла падрыхтоўка да выбараў 1946 года, яскрава перадаюць і старонкі нашага выдання. Студзеньскія і першыя лютаўскія нумары тагачаснага "Калгасніка Капыльшчыны" насычаны разнастайнай інфармацыяй аб ходзе электаральнай кампаніі. У № 8 ад 27 студзеня 1946 года знаходзім цікавую інфармацыю, якая адлюстроўвае ўстаноўленую ў БССР сістэму і параўноўвае яе з іншымі дзяржавамі. "Выбары ў нашай краіне з’яўляюцца ўсеагульнымі, таму што ніякіх абмежаванняў выбарчых праў у нас няма. Такі парадак існуе толькі ў СССР. У буржуазных краінах капіталісты стварылі ўсякія рагаткі, каб не дапусціць працоўных да ўпраўлення дзяржавай. Напрыклад, у Швейцарыі не маюць права галасаваць жанчыны. У Англіі атрымоўвае выбачае права толькі той, хто пражывае на адным месцы не менш трох месяцаў. Не ўсюды карыстаюцца выбарчымі пра-вамі і ваеннаслужачыя. Не было ўсеагульных выбараў і ў царскай Расіі", – распавядаецца ў газеце.

Чырвонай ніткай праз кожны выпуск праходзіць думка аб неабходнасці ўдзелу ў выбарах, аб важнасці кампаніі для кожнага грамадзяніна і для краіны ў цэлым, друкуюцца выказванні жыхароў Капыльшчыны на гэты конт. Так, у № 10 ад 3 лютага 1946 года размешчана хвалюючая прамова брыгадзіра сельгасарцелі "Іскра Ільіча" Аляксандра Гладкага: "Дзень выбараў для нас будзе самае вялікае і радаснае свята. З пачуццём любві і ўдзячнасці я першы апушчу бюлетэнь з кандыдатурамі лепшых сыноў партыі і народа. Я ўпэўнены, што ўсе выбаршчыкі нашага калгаса, па-святочнаму адзетыя, дружна з’явяцца на выбарчы ўчастак і чэсна выканаюць свой грамадзянскі доўг". У нататцы пад назвай "Усе на выбары", размешчанай на першай старонцы № 13 ад 9 лютага 1946 года, чытаем: "Таварышы выбаршчыкі Копыльшчыны! Дружна, усе, як адзін, з’явімся на выбарчыя ўчасткі, выканаем свой пачэсны грамадзянскі доўг, адзінадушна аддадзім свае галасы за дастойных сыноў партыі і народа!" Думаецца, што такія прамовы не заставаліся па-за ўвагай чытачоў – газета ў той час была інфармацыйным асяродкам і важным звяном у зносінах з народам, сапраўдным рупарам, праз які даносіліся палымяныя заклікі.

Замест пасляслоўя

Шмат што змянілася з тых часоў. За плячыма Міхаіла Клішэвіча – доўгі шлях. Аднак і да гэтага часу помняцца тыя самыя пасляваенныя цукеркі-падушачкі, смачней за якія не давялося пакаштаваць нават жывучы далёка па-за межамі Беларусі. Сям’я Клішэвічаў толькі ў 2017-м вярнулася ў родную вёску. Да таго доўгі час правялі ў Расіі, Украіне, Германіі і нават Лівіі. Як падлічыў Міхаіл Якаўлевіч, давялося жыць пры чатырнаццаці кіраўніках розных дзяржаў. Так што параўнаць нашы парадкі сапраўды ёсць з чым, прычым перавага на баку роднай Беларусі. І так было заўсёды, бо дзе б ні знаходзіўся наш зямляк, пільна сачыў за тым, што адбываецца на радзіме.

Фота аўтара і з архіва
Нацыяльнальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь

Житель Копыльщины Михаил Клишевич помнит, как проходили первые послевоенные выборы

    Житель Копыльщины Михаил Клишевич помнит, как проходили первые послевоенные выборы
Житель Копыльщины Михаил Клишевич помнит, как проходили первые послевоенные выборы