Найти в Дзене

Касцёлы Беларусі. Смаргонскі раён. Нястанішкі. Касцёл Маці Божай Рады

Прыгожы неагатычны касцёл Маці Божай Добрай Рады датычыцца да вёскі Нястанішкі, але калі яго шукаць, то знаходзіцца ён побач з вёскай Шыманэлі. Як і многіх месцах на мапе Беларусі гэта не першы храм у Нястанішках і як многія месцы на мапе нашай краіны гэтая вёска больш старая чым гэта здаецца на першы погляд. Так упершыню Касцёл тут быў пабудаваны ў 1497 годзе па фундацыі Багдана Анджэёвіча з Паніжанаў і першапачаткова быў асвечаны тытулам Найсвяцейшай Тройцы, Найсвяцейшай Панны Марыі, святога Міхала і святога Барталамея Апостала. Вядома таксама, што першым пробашчам у новым храме быў ксёндз Павел з Познаньскай дыяцэзіі. У пачатку 16 стагоддзя адбывалася пашырэнне ўплыва кальвінскага веравызвання, тады многія вядомыя шляхцічы Вялікага Княства Літоўская пераходзілі ў кальвінізм. Кальвінізм таксама прыйшоў і Нястанішкі. У выніку ўся маёмасць Касцёла, якую ён атрымаў па фундацыям, была адабрана рэфарматарамі, таму будынак касцёла доўгі час стаяў у зруйнаваным стане. Але ў 1609 годзе свірс

Прыгожы неагатычны касцёл Маці Божай Добрай Рады датычыцца да вёскі Нястанішкі, але калі яго шукаць, то знаходзіцца ён побач з вёскай Шыманэлі. Як і многіх месцах на мапе Беларусі гэта не першы храм у Нястанішках і як многія месцы на мапе нашай краіны гэтая вёска больш старая чым гэта здаецца на першы погляд.

-2

Так упершыню Касцёл тут быў пабудаваны ў 1497 годзе па фундацыі Багдана Анджэёвіча з Паніжанаў і першапачаткова быў асвечаны тытулам Найсвяцейшай Тройцы, Найсвяцейшай Панны Марыі, святога Міхала і святога Барталамея Апостала. Вядома таксама, што першым пробашчам у новым храме быў ксёндз Павел з Познаньскай дыяцэзіі.

-3

У пачатку 16 стагоддзя адбывалася пашырэнне ўплыва кальвінскага веравызвання, тады многія вядомыя шляхцічы Вялікага Княства Літоўская пераходзілі ў кальвінізм. Кальвінізм таксама прыйшоў і Нястанішкі. У выніку ўся маёмасць Касцёла, якую ён атрымаў па фундацыям, была адабрана рэфарматарамі, таму будынак касцёла доўгі час стаяў у зруйнаваным стане.

-4

Але ў 1609 годзе свірскі ксёндз Войцех Кульчынскі пачаў аднавленне будынка і праз некаторы час у 1616 годзе аднаўлённы Касцёл пачаў працаваць як філіял свірскай парафіі. Але потым, падчас вайны паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй, якая адбывалася у 1654 – 1667 гадах, Касцёл быў зноў зруйнаваны.

-5

Аднавілі значна пашкоджаны будынак храма ў 1668 годзе. Але потым у Нястанішках на яго месцы пабудавалі новы драўляны храм. Адбылося гэта ў 1746 годзе, кіраваў будаўніцтвам ксёндз Павел Едліньскі. З таго часу Нястанішкі сталі самастойнай парафіяй.

-6

Потым будынак Касцёла не аднаразова рэканструявалі. Вялікая рэканструкцыя адбылася ў 1797 годзе пры ксёндзе Курчэўскам. Пры касцёле дзейнічала Брацтва 5 ран Збаўцы, якое ў 1740 годзе заснаваў Ян Хелхоўскі. Таксама на гэтым месцы дзейнічала парафіяльная школа і шпіталь. А сам храм захаваў толькі тытул Найсвяцейшай Тройцы.

-7

І вось ў 1905 годзе пачалося будаўніцтва новага мураванага Храма. 10 ліпеня гэтага года ксёндз Казімір Цежык асвяціў фундамент новага будынка які быз закладзены ў 100 сажанях ад старога Касцёла. Будаўніцтва скончылася ў 1911 годзе, а зноў жа 10 ліпеня толькі ўжо 1912 года ксёндз Казімір Валюнас асвяціў новы Храм тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі Добрай Рады. Кансэкраваў новы касцёл у 1928 г. віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.

Касцёл у Нястанішках. Здымак 1916 года
Касцёл у Нястанішках. Здымак 1916 года

Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.