Калі ехаць з Астраўца ў Солы, то па дарозе з левага боку сустрэнецца вялікая вёска з назвай Дайлідкі. Гэта вёска даволі старая і ў наступным годзе будуць святкаваць яе 480 годдзе, але гісторыя касцёла ў Дайлідках пачынаецца толькі ў 1805 годзе, калі Дайлідкі належалі панам Лашкевічам. Менавіта тады, з 1805 па 1809 гады быў узведзены першы драўляны касцёл, які быў асвечаны пад тытулам Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Будаўніцтва храма вялося пад наглядам ксёндза Антонія Сумістроўскага. Спачатку храм быў філіяльным ад Сольскай парафіі, а створаная парафія менавалася Даўкшышскай, па назве мясцовага Маёнтка Даўкшышкі. Да 1859 года пробашчам у Дайлідках быў ксёндз Юстын Корвін Саковіч, які ў перыяд з 1820 па 1822 гады ў суседніх Тракелях пабудаваў каля крыніцы драўляную капліцу святога Якуба (Крыніца святога Якуба ёсць і зараз, вельмі раю вам яе калі-небудзь наведаць). Таксама штогод ля крынічкі 25 ліпеня адбываюцца ўрачыстыя богаслужэння. Драўляны храм праіснаваў да 1917 года, калі падчас
Касцёлы Беларусі. Астравецкі раён. Дайлідкі. Касцёл апекі Найсвяцейшай Панны Марыі
19 января 202519 янв 2025
2
3 мин