Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Віцебскі край: да 1050-годдзя г. Віцебска і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

21 лістапада 2024 г. у г. Віцебску пачала працу Х навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”, прысвечаная 1050-годдзю г. Віцебска і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарамі навуковага форуму выступілі Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.
У працы канферэнцыі прымаюць удзел больш за 90 навукоўцаў, сярод якіх гісторыкі, археолагі, архівісты, настаўнікі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, краязнаўцы з розных гарадоў Беларусі (Бешанковічы, Быхаў, Віцебск, Гомель, Лёзна, Мінск, Мёры, Наваполацк, Орша, Полацк) і Расіі (Апочка, Усвяты). Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі было адкрыта прэзентацыяй навуковых выданняў. Першай была прадстаўлена праца першага намесніка дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандра Бараноўскага “Віцебшчына ў дзярж

21 лістапада 2024 г. у г. Віцебску пачала працу Х навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”, прысвечаная 1050-годдзю г. Віцебска і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Арганізатарамі навуковага форуму выступілі Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.
У працы канферэнцыі прымаюць удзел больш за 90 навукоўцаў, сярод якіх гісторыкі, археолагі, архівісты, настаўнікі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, краязнаўцы з розных гарадоў Беларусі (Бешанковічы, Быхаў, Віцебск, Гомель, Лёзна, Мінск, Мёры, Наваполацк, Орша, Полацк) і Расіі (Апочка, Усвяты).

Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі было адкрыта прэзентацыяй навуковых выданняў. Першай была прадстаўлена праца першага намесніка дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандра Бараноўскага “Віцебшчына ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Савецкай Беларусі (1919–1924 гг.)”. Вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Наталля Перавалава прэзентавала серыйнае выданне Інстытута гісторыі “Народны летапіс вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!”. Мікалай Півавар, настаўнік гісторыі Віцебскага кадэцкага вучылішча, прадставіў адразу тры выданні: “Краязнаўчы атлас Віцебскага раёна”; “Это надо живым: поисковое движение в системе военно-мемориальной работы в Витебском районе”; “Самая-самая Віцебшчына”. Адбылася таксама прэзентацыя трох выданняў ураджэнца Віцебшчыны Уладзіміра Снапкоўскага, прысвечаных даследаванню знешняй палітыкі БССР і Рэспублікі Беларусь.

У рамках канферэнцыі адбыўся круглы стол “Вайна — трагедыя і памяць народа: 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
22 лістапада праца навуковага форуму была працягнута ў рамках чатырох секцый: “Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край ад старажытнасці да 1917 г.”, “Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1918 г. да 1941 г.”, “Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1941 г. да сучаснасці. Літаратуразнаўства”, “Краязнаўства ў сістэме гуманітарных навук”.