20 і 21 лістапада прайшла VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць», якая была прысвечана 395-годдзю з дня нараджэння асветніка і 30-годдзю Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага. Канферэнцыя традыцыйна праводзіцца кожныя 5 год і збірае навукоўцаў, што займаюцца даследаваннямі жыцця і творчасці Сімяона Полацкага ў кантэксце эпохі, аналізам уплыву яго дзейнасці на сучасную культуру; праблемамі этнаканфесійнага і сацыякультурнага развіцця Беларускага Падзвіння ў ХVI—ХVIII стст. У 2019 г. у праблемнае поле канферэнцыі былі ўключаны пытанні захавання, прэзентацыі і інтэрпрэтацыі помнікаў кніжнай культуры Беларусі ў музеях, бібліятэках і прыватных зборах. За мінулыя 25 год амаль 90 удзельнікаў з розных краін свету прадставілі вынікі даследаванняў па шырокаму колу пытанняў гісторыі, археалогіі, мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогіі, этналогіі, філасофіі, музеязнаўства, кнігазнаўства, педагогікі і мастацтвазнаўства.
Адбылася VI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць»
4 января 20254 янв 2025
2 мин