23 жніўня 2024 г. у Навагрудку ў канферэнц-зале Навагрудскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага каледжа адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Навагрудскія чытанні: гісторыя і сучаснасць Навагрудскага краю, прысвечаная 980-годдзю г. Навагрудка». Мерапрыемства, якое ладзілася ў рамках святкавання 980-годдзя першай летапіснай згадкі пра горад Навагрудак, сабрала прадстаўнікоў навуковай грамадскасці. У канферэнцыі прынялі актыўны ўдзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
На пачатку канферэнцыі Вадзім Лакіза ўручыў калектыву Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта падзяку дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за актыўную і плённую працу па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Навагрудскага раёна, патрыятычным выхаванні моладзі, а таксама ў сувязі з 980-гадовым юбілеем. На канферэнцыі былі прадстаўлены даклады па шырокім спектры пытанняў. Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі гаварылі аб гуманітарнай бяспецы беларускага грамадства