У самым разгары прафілактычная работа па пажарнай бяспецы. Камісіяй сельвыканкама праводзяцца рэйды па абследаванні домаўладанняў. Прычым некаторыя рэкамендацыі камісіі выконваюць адразу. Так, пакуль камісія падчас рэйду была ў суседніх дамах, жыхар в. Свідзічы Вячаслаў Канановіч купіў у мясцовай краме АПА (на здымку) і ўсталяваў яго ў домаўладанні.
Па выніках абследавання 11 грамадзян, у якіх выяўлены парушэнні ППБ і якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, выкліканы і разгледжаны на чарговым пасяджэнні савета ГПАП. У рамках прафілактычнай акцыі "Бяспечныя канікулы" ў Старыцкай СШ праведзена сустрэча навучэнцаў школы з прадстаўнікамі Капыльскага РАНС і АСВОД. Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Капыльскага райаддзела па НС Наталля Шатыка правяла інтэрактыўную гульню "Бяспечны Новы год", расказала аб асноўных правілах бяспекі ў перыяд зімовых канікул і навагодніх святаў.
З вынікамі работы АСВОД за 2024 год прысутных азнаёміў старшыня Капыльскай райарганізацыі АСВОД