Найти в Дзене

Новости Семежевского сельсовета

Оглавление

Сход грамадзян

У в. Філіпавічы адбыўся сход грамадзян. Сустрэча прайшла з удзелам начальніка Капыльскага РЭС Андрэя Лушчыцкага. У рамках адкрытага дыялогу абмеркавалі пытанні электраацяплення, правілы абыходжання з электраабсталяваннем. Усім прысутным нагадалі, што неасцярожнае абыходжанне з электрычным токам з’яўляецца частай прычынай узнікнення пажараў.

Інфа-гадзіна

Супрацоўнікі Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу правялі тэматычную інфа-гадзіну "Дзесяць правілаў зімовай бяспекі" (на здымку). Дзецям нагадалі асноўныя правілы зімовай бяспекі, раздалі інфармацыйныя буклеты "Увага: зімовыя канікулы!", дзе дзеці могуць атрымаць карысныя веды і навыкі, неабходныя для бяспечнага і камфортнага зімовага адпачынку.

Час парадку

У в. Чырвоная Дубрава ажыццявілі высечку парасляў.

Новости Семежевского сельсовета

    Новости Семежевского сельсовета
Новости Семежевского сельсовета