22 лістапада споўнілася 80 гадоў з дня смерці нашага земляка, класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага. Менавіта ў гэты дзень перастала біцца нястомнае сэрца мастака беларускага слова. Жыццё абарвалася на радках няскончанага рукапісу: "Божа, напішы за мяне мае раманы, хіба так маліцца, ці што?". Штогод у Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага праходзіць Дзень ушанавання памяці стваральніка першага беларускага рамана. "Кузьма Чорны: жыццё ў слове" – пад такой назвай сёлета прайшоў дзень памяці на малой радзіме класіка. У музеі сабраліся вучні старэйшых класаў і настаўнікі Цімкавіцкай СШ імя Кузьмы Чорнага. Загадчык Літаратурнага музея Алена Гарэлік з вучнем 11 класа Іванам Гурбо паказалі замалёўку на апошні дзень жыцця Мікалая Раманоўскага (сапраўднае прозвішча Кузьмы Чорнага). Юнак дасканала перадаў сумныя і трывожныя пачуцці Чорнага, апошнія гадзіны жыцця якога праходзілі ў сырым і цёмным пакоі, які нагадваў тую камеру-адзіночку ў мінскай турме, дзе ён правёў некалькі доўгіх месяцаў. З
Уроженец Копыльщины Кузьма Чорный: жизнь в слове
5 декабря 20245 дек 2024
3 мин