5 снежня бягучага года адзначаецца 105 гадоў з дня нараджэння савецкага і расійскага вучонага ў галіне статыстычнай апрацоўкі касмічнай вымяральнай інфармацыі, ураджэнца Семежава Льва Гурына. Пры напісанні артыкула дапамагла кніга нашага земляка Алеся Бельскага "Тут наша радзіма", дзе аўтар сабраў матэрыялы пра выдатных людзей з Капыльшчыны, якія вядомы ў Беларусі і свеце. Леў Гурын – доктар тэхнічных навук (1968), старшы навуковы супрацоўнік па спецыяльнасці вылічальная матэматыка" (1959). Пасля навучання у Семежаўскаіі сярэдняй школе ў 1937 г. Гурын паступіў на механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, які скончыў з адзнакай у 1941 г. 3 верасня 1941 г. – у Чырвонай Арміі. Пачаў службу слухачом Ленінградскай ваенна-паветранай акадэміі, навучаўся на інжынерным факультэце, які скончыў з адзнакай у 1945 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З мая па ліпень 1944 г. знаходзіўся ў рэальнай ваеннай абстаноўцы, рыхтаваў баявыя самалёты да вылет
5 сентября отмечается 105 лет со дня рождения ученого из Семежево Льва Гурина
5 декабря 20245 дек 2024
2 мин