У мінулыя выхадныя ў Мар’інай Горцы адбыўся ХХ абласны фестываль "Напеў зямлі маёй", дзе сустрэліся лепшыя аматарскія калектывы Мінскай вобласці. Удзел у творчым мерапрыемстве прынялі і артысты з Капыльшчыны. Наш рэгіён прадставілі народны ансамбль народных інструментаў "Капыльскія дудары", харэаграфічны калектыў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, народны ансамбль народнай песні "Спадчына", народны жаночы вакальны ансамбль "Аліра", народны тэатр гульні і гумару "Капыльскія пацехі". У кожнага ўдзельніка была магчымасць прадэманстраваць талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую ацэнку журы, у склад якога ўваходзілі вядомыя дзеячы культуры і мастацтва. Па ўмовах конкурсу ў гэтым годзе неабходным патрабаваннем з’яўлялася ажыццяўленне пастановачнага нумару, заснаванага на літаратурных і песенных творах аўтараў, якія з’яўляюцца выхадцамі з раёна артыстаў. Прадстаўнікі Капыльшчыны для сваёй пастаноўкі абралі творы Адама Русака. – У цэнтральным рэгіёне вялікая ўвага надаецца развіццю і падт
Копыляне приняли участие в областном фестивале
14 декабря 202414 дек 2024
2
1 мин