Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Рассказываем о жизни на территории Потейковского сельсовета

Для ўвекавечвання памяці населеных пунктаў, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, распрацаваны праект і распачаты работы па абазначэнні месца, дзе калісьці размяшчаўся пасёлак Прагрэс (побач з Пацейкамі ў бок Жавулак). На памятным месцы з’явяцца пляцоўка, камень, пліта і крыж. Побач з царквой у Пацейках высаджаны маладыя сосны. А ў цэнтры аграгарадка на тэрыторыі паміж адміністрацыйнымі будынкамі сельвыканкама і ААТ "Прагрэс 2010" з’явіліся 25 кустоў барбарысу (на здымку). Згодна з Указам № 116 на працягу верасня-лістапада вяліся планамерныя работы па падрыхтоўцы да зносу шасці пустуючых домаўладанняў у Бабавенцы і Печуранах. Зараз жа пачалася перапіска з нашчадкамі яшчэ па пяці. У Душаўскім СДК падчас прагляду відэадайджэсту "Алкаголь: дабро ці зло?" падлеткам растлумачылі, што шкодныя звычкі небяспечныя самі па сабе, бо разбураюць не толькі здароўе, але і маральнасць чалавека. Дзеці адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі міфы і рэальнасць. Хлопчык Марк нарадзіўся ў сям’і Даруса і Вольг
Оглавление

У памяць пра пасёлак

Для ўвекавечвання памяці населеных пунктаў, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, распрацаваны праект і распачаты работы па абазначэнні месца, дзе калісьці размяшчаўся пасёлак Прагрэс (побач з Пацейкамі ў бок Жавулак). На памятным месцы з’явяцца пляцоўка, камень, пліта і крыж.

Садзілі сосны і барбарыс

Побач з царквой у Пацейках высаджаны маладыя сосны. А ў цэнтры аграгарадка на тэрыторыі паміж адміністрацыйнымі будынкамі сельвыканкама і ААТ "Прагрэс 2010" з’явіліся 25 кустоў барбарысу (на здымку).

Да зносу - шэсць дамоў

Згодна з Указам № 116 на працягу верасня-лістапада вяліся планамерныя работы па падрыхтоўцы да зносу шасці пустуючых домаўладанняў у Бабавенцы і Печуранах. Зараз жа пачалася перапіска з нашчадкамі яшчэ па пяці.

Супраць шкодных звычак

У Душаўскім СДК падчас прагляду відэадайджэсту "Алкаголь: дабро ці зло?" падлеткам растлумачылі, што шкодныя звычкі небяспечныя самі па сабе, бо разбураюць не толькі здароўе, але і маральнасць чалавека. Дзеці адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі міфы і рэальнасць.

Нарадзіўся хлопчык

Хлопчык Марк нарадзіўся ў сям’і Даруса і Вольгі Валюкявічус. Бацькі працуюць спецыялістамі ў мясцовай гаспадарцы. А Марк – другое дзіця ў сям’і, некалькі гадоў раней з’явілася Эмілія.

Рассказываем о жизни на территории Потейковского сельсовета

    Рассказываем о жизни на территории Потейковского сельсовета
Рассказываем о жизни на территории Потейковского сельсовета