Чарговы літургічны год у каталіцкім касцёле Святых Пятра i Паўла ў Капылі распачнецца 1 снежня, а разам з ім – перыяд Адвэнту. Гэта час радаснага чакання прыходу Пана. Неабходна задумацца, што гэта за чаканне і чаму яно павінна быць радасным. Дадзенае чаканне сімвалізуе вянок Адвэнту. На зялёным вянку ставяцца чатыры свечкі, як сімвал чатырох тыдняў Адвэнту. Падчас супольнай адвэнтовай малітвы ў нядзелю ў сям'і запальваюць чарговую свечку на знак чакання прыходу Збаўцы. У перыяд Адвэнту ёсць добрая старадаўняя традыцыя "Рараты" – гэта вельмі папулярнае адвэнтовае набажэнства. Так называецца ватыўная святая Імша на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі ў перыяд Адвэнту. Яна цэлебруецца з выкарыстаннем асаблівых малітваў і літургічнага адзення. На Раратняй святой Імшы чытаюць малітвы пра Маці Божую, апранаюць літургічнае адзенне белага колеру, а таксама спяваюць гімн "Хвала на вышынях Богу", паколькі гэтая цэлебрацыя носіць урачысты характар. Гэтая Імша традыцыйна цэлебруецца вельмі рана н
Адвент – время радостного ожидания и покаяния
26 ноября 202426 ноя 2024
1 мин