Сустрэча з паэзіяй – гэта заўсёды свята. А калі паэт, аўтар выдатных радкоў пра вядомых табе людзей, пра твой горад, пра малую радзіму, знаходзіцца побач, сам чытае свае творы – гэта сапраўдная падзея. 28 лістапада ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў самадзейных капыльскіх паэтаў"Родныя пагоркі" – удзельнікаў літаратурнага аб’яднання "Вясёлка". Капыльскі літаратурны альманах №2 "Родныя прагоркі" выйшаў у выдавецтве "Пружмень" пры падтрымцы газеты "Наша слова" і яе рэдактара, публіцыста, паэта і перакладчыка Станіслава Судніка, які быў ганаровым госцем на гэтым мерапрыемстве. У прывітальным слове Станіслаў Вацлававіч нагадаў пра выпуск першага нумара літаратурнага альманаха, пазнаёміў з асноўнымі старонкамі другога выпуску і перадаў у дар бібліятэцы зборнікі паэзіі самадзейных паэтаў з нясвіжчыны, лідчыны, наваградчыны і дзятлаўшчыны. На прэзентацыю сабраліся актывісты раённай ветэранскай арганізацыі на чале з яе старшыней Люд
"Родныя пагоркі" от самодеятельных копыльских поэтов
3 декабря 20243 дек 2024
1
2 мин