🍜 У Беластоку адкрыўся яшчэ адзін бар «Grodno» — брэнд крэпне, а што з «Беластокам» у Гродне?
🦅 22 сакавіка ў Беластоку па адрасе Sybiraków 4 адкрыўся новы бар «Grodno», які прапануе традыцыйныя абеды ў стылі хатняй кухні. Гэта ўжо чацвёрты філіял папулярнай мясцовай сеткі, раней бар «Grodno» з’явіўся на Sienkiewicza 28, Choroszczańska 24 і Dubois 3.
У дзень адкрыцця наведвальнікаў частавалі бясплатнымі закускамі, а на ўсе стравы дзейнічала зніжка 15%. У меню — супы, класічныя мясныя стравы, гарніры, салаты і дэсерты па даступных цэнах.
Інтэр’ер новай установы адсылае да традыцыйных бараў-малочнікаў, але ў сучасным фармаце, і хутка заваяваў увагу мясцовых жыхароў.
Такім чынам, «Grodno» ператварылася ў паўнавартасны брэнд у сталіцы Падляшша. А вось у самім Гродне рэстаран з назвай «Беласток» такім, на жаль, не стаў.
Чытайце гісторыю культавых рэстарацый у Гродне і Беластоку на Hrodna.life
Матэрыял быў падрыхтаваны раней сумесна з @mostmediaio