Каманда яравой сяўбе "на старт" больш чым тыдзень таму ў раёне дадзена без усялякіх замінак. Сёлетняя вясна запомніцца земляробам не толькі раннімі тэрмінамі яе прыходу, але і сваёй непрадказальнасцю. Чакаць стабілізацыі надвор’я тым не менш асабліва не даводзіцца. Таму аграрыі вырашылі сеяць, бо глеба падсыхае даволі хутка. – Нават не верыцца, што дачакаліся чарговай пасяўной, па гэтай прыемнай кругаверці спрадвечных вясновых сялянскіх клопатаў за доўгую зіму засумавалі, – гаворыць галоўны аграном сельгасфіліяла "Руднае" Сяргей Кожан. – Вясна прыйшла ў поле: глеба ў нас асаблівая – там, дзе яшчэ ўчора было суха – сёння пасля дожджыкаў ужо і гразкавата. Некалькі апошніх дзён з’яўлялася сонейка, якое прагравала зямлю. Таму трэба лавіць момант. Сяргей Аляксандравіч расказаў, што рупліўцы "Руднага" ў ліку першых у раёне прыступілі да клопатаў пра ўраджай. Тут, па меры магчымасці, пачалі ўносіць арганіку, падкормліваюць азімыя і шматгадовыя травы, рыхтуюць глебу. На сяўбе яравых задзейніча