Найти в Дзене
Новости Столина

На мінулым тыдні раённы савет ветэранаў наладзіў для актыву арганізацыі экскурсію ў музей воіна-інтэрнацыяналіста, які дзейнічае ў

На мінулым тыдні раённы савет ветэранаў наладзіў для актыву арганізацыі экскурсію ў музей воіна-інтэрнацыяналіста, які дзейнічае ў Рубельскай сярэдняй школе. ▪️Школьны музей воіна-інтэрнацыяналіста адчынены 7 лістапада 1989 года ў памяць пра тых, хто сумленна выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак, і для ўвекавечання памяці загінуўшых на той вайне салдат - ураджэнцаў раёна. Кіраўнік музея Святлана Кананчук і вучні-экскурсаводы падрабязна пазнаёмілі з экспазіцыямі музея і алеяй памяці і адзінства. ▪️Наведвальнікаў музея ўразіла вялікая колькасць экспанатаў, прыахвочванне да гісторычнай памяці і духоўнай спадчыны школьнікаў, іх беражлівае стаўленне да музейных экспанатаў і дакументаў. Наведванне музея воіна-інтэрнацыналіста для большасці было ўпершыню, а для Ніны Герасімаўны Кісель мела глыбокі асабісты сэнс: яе сын Сяргей праходзіў салдацкую службу ў Афганістане. ▪️За цікавую экскурсію і кранальны расказ удзельнікі паездкі пакінулі ўдзячны запіс у кнізе водгукаў. Больше новостей н

На мінулым тыдні раённы савет ветэранаў наладзіў для актыву арганізацыі экскурсію ў музей воіна-інтэрнацыяналіста, які дзейнічае ў Рубельскай сярэдняй школе.

▪️Школьны музей воіна-інтэрнацыяналіста адчынены 7 лістапада 1989 года ў памяць пра тых, хто сумленна выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак, і для ўвекавечання памяці загінуўшых на той вайне салдат - ураджэнцаў раёна.

Кіраўнік музея Святлана Кананчук і вучні-экскурсаводы падрабязна пазнаёмілі з экспазіцыямі музея і алеяй памяці і адзінства.

▪️Наведвальнікаў музея ўразіла вялікая колькасць экспанатаў, прыахвочванне да гісторычнай памяці і духоўнай спадчыны школьнікаў, іх беражлівае стаўленне да музейных экспанатаў і дакументаў.

Наведванне музея воіна-інтэрнацыналіста для большасці было ўпершыню, а для Ніны Герасімаўны Кісель мела глыбокі асабісты сэнс: яе сын Сяргей праходзіў салдацкую службу ў Афганістане.

▪️За цікавую экскурсію і кранальны расказ удзельнікі паездкі пакінулі ўдзячны запіс у кнізе водгукаў.

Больше новостей на сайте 👉 polese.by

-2
-3
-4
-5
-6
-7