🦌 Ураджэнец Гродзеншчыны і гродзенскі староста, дзякуючы якому Гродна сталася месцам працы розных дзяржаўных установаў ВКЛ і шэрагу мануфактур. 🧜♀️ 240 гадоў таму, 31 сакавіка 1785 года, у Варшаве памёр Антоні Тызенгаўз. 🧸 Нарадзіўся ў 1733 годзе ў Наваельні (сёння 🪵 Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці). Паходзіў са шляхецкага роду Тызенгаўзаў, сын Бенедыкта Тызенгаўза і Ганны з Бяганскіх. 🏇 Вучыўся ў Вільні ў калегіуме езуітаў. З 1765 года займаў пасаду падскарбія надворнага літоўскага, быў гродзенскім старостам пры каралі Станіславе Аўгусце Панятоўскім. Дзякуючы яго намаганням, Гродна стаў месцам працы розных дзяржаўных устаноў Вялікага Княства Літоўскага: Скарбовай камісіі, Вярхоўнага Трыбунала, задворнага асэсарскага суда. Заснаваў у горадзе і яго ваколіцах шэраг мануфактур: суконную, палатняную, зброевую, панчошную, карэтную і іншыя. Ім жа быў адчынены першы ў Гродне тэатр. 🐂 Пахаваны ў фамільным склепе ў касцёле ў Жалудку (сёння Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці)
🦌 Ураджэнец Гродзеншчыны і гродзенскі староста, дзякуючы якому Гродна сталася месцам працы розных дзяржаўных установаў ВКЛ і шэрагу
31 марта 202531 мар 2025
1 мин