📚📖 Заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па роднай мове і літаратуры 💫 У 2025 годзе заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і беларускай літаратуры праходзіў у Гомелі на базе Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Удзельнікі – 117 навучэнцаў дзявятых, дзясятых і адзінаццатых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх абласцей Беларусі і г. Мінска. 🖋📖 Алімпіяда праходзіць у два туры: першы– напісанне водгуку на прапанаваны вершаваны ці празаічны твор, другі – выкананне комплекснай работа па беларускай мове і літаратуры. ❗️Алімпіяда – гэта выпрабаванне не толькі для ўдзельнікаў, але і для членаў журы, сярод якіх былі і прадстаўнікі ГДУ імя Ф. Скарыны – А.М. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта, А.М. Воінава, загадчык кафедры беларускай мовы, А.М. Федарава, дацэнт кафедры беларускай мовы, Т.М. Пятроўская, дацэнт кафедры беларускай літаратуры.
📚📖 Заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па роднай мове і літаратуры
4 апреля 20254 апр 2025
2
~1 мин