Найти в Дзене
Борисовская епархия

Члены філіяла тэрытарыяльнага цэнтра абслугі насельніцтва г

Члены філіяла тэрытарыяльнага цэнтра абслугі насельніцтва г.п. Смілавічы, які дзейнічае пры царкве Святога Георгія Перамаганосца, не толькі наведалі храм, але і адправіліся ў цікавую вандроўку – музей «Прастора Хаіма Суціна».

Там яны пазнаёміліся з творчасцю славутых мастакоў-землякоў: Хаіма Суціна і Файбiч-Шрага Царфіна, чыё мастацтва заваявала прызнанне ў Парыжы.

Экскурсавод Святлана Хасяневіч стварыла асаблівую атмасферу, распавядаючы пра жыццё і творчасць майстроў. Удзельнікі мелі магчымасць пагрузіцца ў эпоху мастацкага Парыжа, уяўляючы сябе ў легендарнай кавярні «Ратонда», дзе збіралася богема – мастакі, паэты, мысліцелі.

Такія мерапрыемствы не толькі пашыраюць кругагляд, але і дапамагаюць усведамляць гісторыю роднага краю праз лёсы яго выбітных дзеячаў. Чудоўны прыклад таго, як рэлігійная, культурная і грамадская дзейнасць могуць гарманічна дапаўняць адна адну! / Приход храма святого великомученика Георгия Победоносца г.п. Смиловичи

-2
-3
-4
-5
-6