З 19 па 23 верасня ў Рэспубліцы Беларусь праходзіў Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!» Вучні і настаўнікі нашай установы з задавальненнем прынялі ў ім удзел. Галоўная мэта – размаўляць як мага больш на роднай мове, захоўваць традыцыі сваёй краіны і быць годным беларусам. Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная наша мова! На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і трапнае слова. «І ўсё мілагучна для слыху майго: І звонкае «дзе», і густое «чаго»... (Пімен Панчанка). Падрыхтоўка да правядзення Тыдня роднай мовы пачалася загадзя. Таму 16 верасня ў VIII-XI класах адбыўся рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. У рамках Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!» стартавала школьная акцыя «Смак роднай мовы», дзе мы ўспаміналі спрадвечна беларускія словы, вучыліся імі правільна карыстацца, адзначалі лексічнае багацце роднай мовы і мілагучнасць. Вучні нашай школы Марыя Свешнікава (XI «А» клас) і Яўгенія Аўдзее