Найти тему

Касцёлы Беларусі. Лідскі раён. Першамайскі. Касцёл Святога Казіміра

Здымак @Hroshau
Здымак @Hroshau

Пасёлак Першамайскі ўзнік недалёка ад Ліды ў 1959 годзе. Тады ён быў пабудаваны як рабочы пасёлак пры мясцовым торфапрадпрыемстве.

20 верасня 2001 года пры пасёлке ўзнікла мясцовая парафія і ў наступным годзе пачалося будаўніцтва Касцёла. Яно доўжылася два гады і 4 сакавіка 2004 года храм быў асвечаны пад тытулам Святога Казіміра.

Гэты новы храм быў пабудаваны на сродкі парафіі з дапамогай нямецкага каталіцкага фонду "Рэнавабіс" па праекту Баранавіцкага арцыбіскупскага праектна-будаўнічага бюро.

Здымак @Hroshau
Здымак @Hroshau

Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.