Першае ўзгадаванне аб Вілейцы датуецца 1460 годам, але нягледзячы на гэта ў Вілейцы не было свайго Касцёла амаль да сярдзіны 19 стагоддзя. Да гэтага часу тут была свая капліца, але ў 1810 годзе здарыўся пажар які знішчыў будынак капліцы і пасля гэтага жыхары Вілейцы збіраліся ў капліцы ва ўрочышчы Гарадзішча якая адносілася да куранецкага Касцёла.
Толькі ў 1840 годзе быў падрыхтаваны першы праект пабудовы храма ў Вілейцы. Касцёл планаваўся драўляны. Але дзеля таго, што Вілейка актыўна прымала ўдзел у паўстанні 1830-1831 гадоў гэты праект так і застаўся праектам, бо з боку расейскай улады пачаліся рэпрэсіі супраці вілейскай шляхты, а потым у 1846 годзе зацвердзілі праект будаўніцтва новага мураваннага турэмнага замка як раз на тым месцы, дзе павінен быў быць пабудаваны новы Касцёл. Такім чынам праект барочна-класічнага касцёла з адной вежай-званіцай на фасадзе так і не быў рэалізаваны.
Ішоў час і зноў з'явілася надзея пабудаваць каталіцкі храм у Вілейцы. На гэты раз усё пачалося таго, што ў 1859 годзе вілейскія шляхцічы Бяльковічы перадалі надзел зямлі ў 900 квадратных сажняў на будаўніцтва новага храма. Таксама быў саставлены акт па якому вілейская шляхта рабіла ўзнос па 10 капеек з кожнай рэвізскай душы з уласных даходаў. Рэвізскіх душ было 18204, таму на будаўніцтва Касцёла было сабрана 1820 рублёў і 40 капеек. Каля тысячы рублёў выдаткавала на будаўніцтва рымска-каталіцкая духоўная калегія, а астатняе – ахвяраванні вернікаў.
І вось 17 мая 1861 года праект новага Касцёла быў зацверджаны расейскім імператарам Аляксандрам ІІ і 14 верасня тага жа года пачалося будаўніцтва новага храма ў класічным стыле з двума дзвюхяруснымі чатырохграннымі вежамі.
Але і на гэты раз каталіцкая святыня так і не з'явілася ў Вілейцы. Уяго праз два гады пачалося новае паўстанне 1863-1864 гадоў, вядомае як паўстанне Кастуся Каліноўскага. І зноў на тэрыторыі ўсяго былога Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады пачалі масава зачыняць каталіцкія храмы і кляштары. У гэтую хвалю зачыненняў трапіла і будаўніцтва новай святыні ў Вілейцы, будаўніцтва было спынена.
Потым быў час калі ўлады вырашалі, што рабіць з яшчэ недабудованым будынкам. Так у лютым 1866 года інжынер Полазаў па даручэнні старшыні Віленскай губерніі Панюціна склаў праект на перабудову Касцёла для размяшчэння ў ім урадавых устаноў. Была таксама ідэя размясціць у недабудаваным храме акруговы суд, але і яна не мела вынікаў. Затым праз пэўны час епіскап Ковенскі Іосіф звярнуў увагу мясцовага кіраўніцтва і генерал-губернатара на недабудаваны Касцёл і прапанаваў перарабіць яго ў праваслаўную царкву, тым самым зменшыць вельмі вялікі прыход Свята-Марыінскай царквы. У выніку так і адбылося, храм прыцярпеў значную рэканструкцыю: былі зменены аконныя праёмы, дэкор сцен, форма франтона, дах завяршыўся шатровымі вежамі з цыбульнымі галоўкамі. І 27 кастрычніка 1874 года пасля заканчэння ўсіх работ будынак які планаваўся як каталіцкі храм стаў Свята-Георгіеўскай царквой.
Трэба адзначыць, што гэтая царква праіснавала 1945 года і да гэтага часу яна не захавалася.
Ну а вернікі Вілейцы ўвесь гэты час працягвалі збірацца ў капліцы і толькі ў 1906 годзе пачалося будаўніцтва новага храма, дзякуючы фундацыям буйнага землеўласніка і мецэната Аляксандра Янавіча Любанскага які быў родам з Вілейскага павета, па праекце архітэктара Аўгуста Клейна.
Аляксандр Янавіч Любанскі фундаваў участак зямлі пад будаўніцтва і таксама значную суму грошаў на яго будаўніцтва. Менавіта ён і быў абраны старшынёй будаўнічага камітэта. А 8 ліпеня па старому стылю адбылася ўрачыстая закладка першага каменню падмурка будучага Касцёла, на якой прысутнічаў вілейскі дэкан Віктар Белазор.
Будаўніцтва новага храма было скончана ў 1913 годзе. Нажаль падчас першай сусветнай вайны храм быў пашкоджаны ад артабсрэлаў і яму патрэбілась рэканструкцыя, якая доўжылась з 1922 па 1928 гады.
У савецкі час святыня была зачынена ўладамі і ў будынку Касцёла зрабілі скад, але пазней будынак атрымаў статус помніка архітэктуры. Пасля гэтага там зрабілі рэканструкцыю і размясцілі ўнутры выставачную залу імя мастака Нікадзіма Юр'евіча Сіліванавіча.
Вярнулі вернікам храм толькі ў 1990 годзе і з гэтага часа дзверы Касцёла Узвышэння Святога Крыжа зноў адчынены для вілейскай парафіі.
Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.