Найти в Дзене
Metalogeddoncult

РАНКІНГ #3 - ТВОРЧАСЦЬ RAVEN THRONE: ПОСТ-БЛЭК ПА-БЕЛАРУСКУ

Оглавление

Atmospheric Black/Post Black/Pagan Black/Electronic Industrial Black/Melodic Black

-2

-3

-4

Вітаю пячорных! Гэтае рэвью зроблена ў якасці эксперімента, бо, як жыхар Беларусі, вырашыў выказацца пра родныя гурты. Бытуе погляд, што беларуская мова змярцвела, і гэты працэс на самай справе адбываецца, бо, маючы 2 афіцыйныя мовы, чамусьці ўсе вырашылі карыстацца рускай, між іншым, беларускі андэграунд - гэта самабытная рэч, якая пачала рэгрэсіраваць у другой палове 2000-х, а такія гурты, як ID: Vision, апынуліся за мяжой, у Германіі. Маю мэту хоць зрэдку, але распаўсюджваць беларускаю культуру, якая не меньш цікавая, як што-небудзь з прасторы СНД.

ПРЭВЬЮ

Беларускі блэк, што гэта? Старонка hitkiller.com адказала на маё пытанне так: самым актыўным і, бадай, лепшым перспектыўным на сённяшні дзень беларускім блэкам з'яўляюцца Downcross (элітны сатанінскі рок). Дарэчы, у гэтым годзе яны выпусцілі чацвёрты лонгплэй. Аднак лічу, што Downcross усё ж малады гурт, а прыгадаць трэба асабістых фаварытаў, якія на сцэне 17 гадоў, гурт, пры знаëмстве з якім ў 2018 годзе ў мяне з'явілася жаданне знаёміцца не толькі з замежнай музыкай - гурт Raven Throne (не блытаць з Raventhrone) з паўночнага і старажытнага горада Полацку. "Крумкачоў" ведаюць таксама ў Польшчы і Германіі, яны былі на разагрэве ў Rotting Christ у Мінску.

Ў гэтым выданні ранкінгу пазнаёмімся с паўнафарматамі, EP (якія раўназначны), дэма і сплітам. На стрымінгі дыскаграфія перавезена ў 2016-м годзе.

12 МЕСЦА - ВЕЛИКАЯ ТЕНЬ ЧЕРНОБОГА(2005)

Боль зямлі маёй славянскай.

-5

Першы паўнафармат калектыву, выдадзены 17 гадоў таму. Трэба адразу адназначыць, што гурт не гуляе па часавых хранаметражах, тут камусьці з вас можа паказацца, што праект творыць асабіста для стрымінгаў, але гэта зусім не так. Маючы 516 слухачоў (падчас напісання рэвью) на Спатыфае, гэта ж нават не тысяча, таму, каго не хвалююць лічбы, пярэйдзем далей. На стрымінгах апынуліся ў 2016-м годзе.

Назвы альбомаў і трэкаў арыентаваны не толькі на беларускіх слухачоў, але і на рускамоўную/еўрапейскую аўдыторыю, таму не здзіўляйцеся назвам не толькі па-беларуску.

Назва альбома адсылае да галоўнай тэматыкі гурта - прыхрысціянскіх адметнасцях язычніцкай рэлігіі, таму Чарнабог - гэта язычніцкі Бог, існаванне якога характэрна для заходніх (балтыйскіх) славян, які ўвасабляе зло і няшчасце, цемру.

Матэрыял дэбюту канешне неапрацаваны, саўнд-дызайн сыры і андэграўнды, гэта канешне не true raw black metal, і слухаць даволі лёгка, але прадакшн і сонграйтынг далей будуць на больш высокім узроўні.

Галоўным сімвалам і фігурай адразу з'яўляецца крумкач, які не адзначаны на вокладцы, але увасоблены ў вайбе і настроі, так, напрыклад, трэк In The Snowy Silence пачынаецца з крыкаў птушкі.

Па стылістыцы гэта эпічны атмасферны блэк з фолкавым інфлюенсам. Акрамя больш сырога саўнду, ландшафт падкрэслівае і мелодыя, якая праяўляецца ў шаманскім зімовым подыху Prologue і Epilogue (з бубнам), містычнай інтёрлюдыі Walking by the Paths of Oblivion, тытул якой і адзначае змрочную загадкавасць, містэрыю шпацыра па сцежках забыцця. На заканчэнне патрыятычны кавер на Burzum.

Маючы 27 хвілін хранаметража, альбом можна суадносіць з EP, якія маюць такі ж узровень матэрыяла.

Спалучэнне падпольнага саўнду, шаманскага меладызму і язычніцка-фолкавай лірычнасці - дэбют залічаны.

ЛЕПШЫЯ КАМПАЗІЦЫІ: Prologue, Darkness And Chaos Together, Walking by The Paths of Oblivion, Pain of My Slavic Land (самая лірычная), Epilogue

https://open.spotify.com/album/5rIdLCOaUIWDM4aoGKsatH

Metallogedon Cave

11 МЕСЦА - СКВОЗЬ ПЕПЕЛ СТОЛЕТИЙ НА ЗОВ ТВОЙ... (DEMO)(2006)

-6
-7

-8
-9
-10

Дэмка 2006 года "Скрозь пеплу стагоддзяў на кліч твой" працягвае ідэі дэбютніку, але робіць іх цікавейшымі.

-11

-12

-13

Адзначу працу клавішных, дан і нейкі прыіндустрыяльны пачатак у першым трэку, увогуле атмасферы стала значна больш, дзякуючы меладычнай эпічнасці, яскравасці.

-14

-15

-16

-17

Чырвоная вокладка адлюстроўвае крывавы колер і візуалізуе такія трэкі, як, напрыклад, "Древняя Кровь". Фінал вельмі меладычны і сімфанічны, нейкае пяшчотнае і мяккае гучанне блэка. На апошніх секундах рэжучы свіст ветру. Слаўна і шчыра.

ЛЕПШЫЯ ТРЭКІ: Глубины Последней Зимы, Древняя Кровь, Гранями боли, ликом венчальной луны...

ГОРШЫЯ ТРЭКІ: -

10 МЕСЦА - ТЕНЬЮ СКВОЗЬ СМЕРТЬ (2008)

-18

Другі паўнафармат палепшыў якасць і скамбініраваў сінтовую эпічнасць і мелодыку з больш цяжкім і драйвовым гітарным тонам і дадаткамі электронікі, натхнёнай дэмкай "Знак агню", але да афармлення праекту застаецца яшчэ адзін альбом. Як і на папярэднім альбоме напрыканцы трэкліста ўключаны кавер, гэтым разам на Unsilent Storms in the North Abyss гурта Immortal.

ЛЕПШЫЯ ТРЭКІ: Step Into Emptiness (драйвовы рыф і цяжэйшы па матэрыяле), Like A Calmed Pulse (першая праява электронікі), It Will Come, A Lifeless One, A Night's Reborn, Unsilent Storms in the North Abyss

https://open.spotify.com/album/1YqqnyKqq0LEErMWy1c4aH?si=cxnJDdeqQSai7VP0bQmo9A

Metallogedon Cave

9 МЕСЦА - АДЗІНОТА КРУКА (2011)

-19
-20

-21

-22

-23

-24

-25

-26

Адзінота Крука - гэта спліт з яшчэ адным беларускім гуртом Massenhinrichtung (на пачатку лічыў, што гэта нямецкі праект, але рады за суайчынніка, нямецкая назва ў перакладзе - массавы растрэл).

-27

-28

Адметнасць у гібрыдным складзе блэкэнэд-дэта, з якога другую стылістыку ўтварае Massenhinrichtung (The Dark Age Prophet драйвовы, металічны, з прыгожым гітарным сола ў канцы, на эмацыйным Wolfswut быў заслуханы чысты вакал, Treasures of Solitude - гібрыдны блэк) , атмасфера больш цёмная і безнадзейная, але складнік дапаўняе прысутная лірычнасць і шчырасць з дадаткам клавішных і прыіндустыяльнай электронікі (заўважаных у Nine Days Winter і Sun Morphine). Дэпрэсіўны, але чулы рэліз.

ЛЕПШЫЯ ТРЭКІ: Nine Days Winter, Sun-Morphine - Raven Throne Side

The Dark Age Prophet, Treasures of Solitude - Massenhinrichtung Side

Adzinota Kruka, by RAVEN THRONE

Metallogedon Cave

https://youtu.be/v9_bn_tS_Y8

https://youtu.be/x14R1L0PTrQ

https://vk.com/wall-183410913_3697

Metallogedon Cave

8 МЕСЦА, ВЕЧНЫЙ, ТËМНЫЙ (2010)

Содрогнулась земля, оборвалась печаль...

-29

Аб'ектыўна гэты альбом мог бы стаць лепшым, бо на ім гурт асэнсаваў свой накірунак дзейнасці, аднак, не тыповы для гурта хранаметраж у гадзіну трохі псуе ўражанні, бо альбом, з'яўляючыся лепшым з ранняга матэрыялу, канцэнтруецца на лепшых рыффах творчасці, аднак пачынае ствараць атмасферу дэпрэсіўнасці, але не на меладычнасці апошніх работ, а на гітарнай цяжарнасці. Лепшым безумоўна з'яўляецца першы нумар Into Arms of Winter с рыфам, прыпраўленым электронным дадаткам, але такіх за гадзіну толькі 2 (яшчэ Poisoning The Light, і гэта бэкграўндны слой), таму ў гэтым плане, гэта аформлены блэк-матэрыял, які імкнецца крочыць. Акрамя першых 2 нумароў трэба дадаць Foredeath, Foregod; лід-сінгл From Eternity to Eternity і By Force, By Hatred. Дэпрэсіўнасць дадае змрочнасці, але не мае развіцця, таму напрыканцы вызначыў No Life Inside ды Winter Is My Rest. Рызыка пашырэння часовых межаў, якія раздзяляюцца на 2 фронты, але дае пачатак "Адзіноце Крука" з "Шляхам Забытых". Змянілі тактыку эпічнасці і больш светлай атмасферы на штосьці больш глыбокае.

ЛЕПШЫЯ ТРЭКІ: Into the Arms of Winter, Poisoning the Light, Foredeath, Foregod; From Eternity to Eternity, No Life Inside, Winter Is My Rest

Listening is everything

Metallogedon Cave

7 МЕСЦА, ЗНАК ОГНЯ (DEMO)(2006)

-30

І тут пачаліся першыя эксперіменты. Другое дэма - паўнавартасны "харш-электронны" міні-альбом, якія мае права з'яўляцца прэлюдыяй да "Дактрыны нянавісці" (2014). Гэта не электроніка, даданая да фундаменту блэк-метала, гэта блэк-метал, замяшаны на электронных скажэннях і пераходах. Вокладка тыпічная для індастрыяльнай музыкі: бясконцыя лічбы тэхналагічнага прарыву і развіцця, знішчанае дрэва і пабудовы, якія літаральна зсыхаюць і паміраюць. Гібель чалавецтва, якое забылася на свае духоўныя карані і прыроду. На жаль, толькі дэма, але яго плады прараслі, і электронная сцежка працягнецца. Raven Throne зрабілі не баланс, а поўнасцю адлюстравалі мёртвае. Тэхнагенная канвульсійная пульсацыя.

ЛЕПШЫЯ ТРЭКІ: Когда. Свет. Распят, Сквозь Круги Обновления, Знак Огня

Listening is everything

Metallogedon Cave

6 МЕСЦА, ШЛЯХАМ ЗАБЫТЫХ (2016)

-31
-32

-33

"Згустак крумкачынай цемрадзі" - нельга не згадіцца з такім акрасленнем альбому, ды і ўвогуле усёй творчасці гурту. "Шляхам Забытых" выйшаў 31 жніўня і поунасцю сімвалізуе надыход восені. Па матэрыяле адзначу зварот да каранёў і больш сырога гуку, бо тут поўнасцю адсутнічае электронны фундамент (які будаваўся з 2010 году) - перавага жывога. Таксама альбом сімвалізуе пазнейшых Raven Throne з беларускай паэтычнай лірыкай.

-34

1. Скрозь жмяную цемру

Скрозь жмяную цемру
І сем сонцаў
Шляхам забытых -
У полымя верасня...
Над незагоенымі ранамі
Астылых золкаў
Тваёй замовай
Шэпт восені...
Скрозь жмяную цемру
І астылае сонца
У часу пазурах
Бяз следу знікнем...
Не адпускае твайго ценю
Дзень, што няўмольна гасне...
Будуем сцены...
У храмах нашай адзіноты...
Скрозь жмяную цемру
Крокамі ціхімі
У браму белай цішыні
Увайсці...

-35

-36

2. Пакінь... (Desine sperare qui hic intras*)

*Desine sperare qui hic intras - "Пакінь надзею ўсяк, сюды ўваходзячы" - заключная фраза тэксту над брамай пекла ў "Боскай камедыі" Дантэ Алігьеры.

Пакінь мяне ў зруйнаваных гарадах,
Дзень смерці вытканы світанні.
Дзе чорны неабсяжны
Нястомна гнаў на свята катавання...
Пакінь, каб гінўць ў павуціннях сноў
У марных пошуках надзеі.
Ператвараючы ваду ў кроў,
І ціху чуць заклон завеі...
Пакінь, пакуль застылы час
Адмерыць крокамі усе межы.
Пакуль забітых цішшу нас
Схавае змрок у саван снежны...
Пакінь напрыканцы зімы
Сляды на зорным тонкім снезе...
Каб за туманам галасы
Журботным спевам плылі недзе.

-37

3. Шмат у нашым жыцці ёсць дарог...

Паводле Максіма Багдановіча

Шмат у нашым жыцці ёсць дарог,
А вядуць яны ўсе да магілы.
І бяз ясных надзей, без трывог,
Загубіўшы апошнія сілы
Мы сыйдземся, спаткаемся там
І спытаем сябе: для чаго мы
Па далёкіх і розных шляхах
Адзінока ішлі ў край невядомы?
І чаму паспяшаліся так,
Напружваючы ўсе свае сілы,
Калі ціха паўзучы чарвяк
Ўсё ж дагнаў нас ля самай магілы?

-38

4. Як гаснуць зоры...

Як гаснуць зоры
Між молатам
І кавадлам...
Крохкае і бездапаможнае...
Кволае, жалю вартае...
Змёрлае...
І ўжо амаль непатрэбнае...
Чуткацечнае
І такое марнае -
Жыццё...
Стылае...
Першае...
Ломкае...
І ўжо амаль амярцвелае...
Забытае
І такое дарэмнае -
Жыццё...
Патаемнае...
Хісткае...
Тленнае...
Такое простае
І амаль недасяжнае...
Залішне чалавечае
Жыццё...
Каб адшукаць
Да сонца шлях
Ці варта быць жывым?...

-39

5. Праклятым

Праклятым не баліць...
Праклятым, але нескароным...
Адвечна будзе бездань сніць
Зімовых ветраў стогны...
Праклятым, як жывым -
Бясконцыя дарогі...
Праклятым, як святым -
Лес шыбеніць да волі...
Праклятым назаўжды -
Забытыя імёны...
Праклятым не забыць
Свабоды смак да скону...
Праклятым не казаць
Аблудных слоў ілжывых...
У далеч дымам плыць
Над вогнішчам астылым...

-40

6. Праз вяртанняў кола...

У акуццях пустэчы
Мы - толкі
Здані вечнасці...
У вірах восені
Бяздонных -
Вольныя
Жыццё спыніць...
Мы ў палоне цішыні
Страшэннай
І забытай смерці...
У розных россыпах
Імкнемся адшукаць
Забыты шлях дадому...
У лонях восені
Бясконцай
Мы вольныя
Жыццё спыніць...
Ласкавым змрокам,
Гругановым мрокам,
Праз вяртанняў кола...
Вядзі мяне...

-41

7. Воўку воўчае II (Крыві непакора)

Своеасаблівы сіквэл аднаіменнай кампазіцыі дэбютніку.
Плеццю марозу
Ў спіну нясцерпна
Біў далягляд...
Холад гнаў жраю
На водкуп адчаю...
Снежныя зверы...
У паражню дзверы...
Ні кроку назад...
Стогнам апошнім
Воўчае гора.
Крыві непакора.
Дрыготкія зоры
Прарэзліва білі
Цемрадзь навылет...
Быццам бы вочы
Нябесных ваўкоў...
Замець пакорліва
Час затрымала,
Звера стрымала
Прамёрзлае неба...
Мёртвых ваўкоў
Вечнасць прымала
Там, дзе чакала
Снежная жрая
Нябесных братоў...

-42

8. Дзе ты, зіма, радзілася.

Дзе, ты, бяда, радзілася?
Чорнай тугой няўцешнаю
Нібы крывёй налілася
Дзе ты, бяда, радзілася?
Дзе ты, зіма, радзілася?
Сумеці белым агнём
Зямлі акрылай снілася
Дзе ты, зіма, радзілася?
Дзе ты, агонь, нараджаешся?
Позіркам мёртвых зор
Смерці палоў кранаешся...
Дзе ты, агонь, нараджаешся?
Дзе ты, жыццё, абрываешся?
Сном векаістых вятроў
У ціхай зіме застанешся
Дзе ты, жыццё, абрываешся.
-43

-44

Принт с предыдущим полноформатом "Доктрина Ненависти" (2014).
Принт с предыдущим полноформатом "Доктрина Ненависти" (2014).

-46

-47

Вельмі змястоўныя дадаткі бэкграўнду - навальніца і восеньскі дождж ("Скрозь жмяную цемру"), крумкачыныя крыкі ("Шмат ў нашым жыцці ёсць дарог"), шэпт (на пачатку "Як гаснуць зоры"), вогнішча ("Праклятым"), рык і вой воўкаў, а таксама гук, калі аднаго схапілі (Ваўку воўчае - гітарны тон можна пакласці на скрыпку, упэўнены) На заключным "Дзе ты, зіма, радзілася" ці то калодзеж, ці то арэлі скрыпяць. Першы альбом з новым вакалістам, але для мяне гэта не так відавочна.

Шляхам забытых пачынае паэтычную і найбольш дэпрэсіўную сцежку, звяртаецца да блэк-металічных каранёў.

P.S. Сінгл "Забірае твой боль чорны лес", які ўбачыў свет у гэтым годзе, з'яўляецца b-sidам/нерэлізнутым трэкам з гэтага альбому.

-48

ЛЕПШЫЯ ТРЭКІ: Скрозь жмяную цемру, Пакінь (Desine sperare qui hic intras), Шмат у нашым жыцці ёсць дарог..., Як гаснуць зоры, Праклятым (самы металічны трэк)

Listening is everything

Listening is everything

Metallogedon Cave

Metallogedon Cave

5 МЕСЦА - БЯСКОНЦЫ СНЕГ ЧАСУ (EP)(2015)

-49

"Не існавала нічога, толькі старыя Вятры, якія яшчэ памяталі пачатак Сусвету, ды бялюткая Бясконцасць... А над завеямі ляцеў пранізлівы крумкачыны спеў і нараджалася полымя новага Сонца.

"Бясконцы снег Часу… Зімовая аповесць журботных ландшафтаў з трох частак, дзе назаўжды спляліся ў дзівоснай віхуры падзеі Мінулага, мроі Сучаснага і прывідныя агні Будучыні.

Не існавала нічога, толькі старыя Вятры, якія яшчэ памяталі пачатак Сусвету, ды бялюткая Бясконцасць. Бясконцы Снег Часу…"

Гэтая EP раскрываецца як пейзажная замалёўка, дзе пасля мігалучнага інтра, увасаляючага вяртанне старых вятроў, па шляху да зораў крочыць магутны гімн "Мы - восені-вартаўнікі", на маю думку, адзін з галоўных трэкаў дыскаграфіі:

Мы - восені вартаўнікі,
Самоты ваяры, туманаў лістапада воі.
Дзе абрываюцца зямлі шляхі,
Там пачынаюцца шляхі да зораў...
Мы - птушкі чорнай восеньскай журбы,
Бязгучных крокаў рэха ў сутонні.
Сны ненароджаных дзяцей,
І ціхі шэпт нямых заклёнаў…
Мы - летуценні мёртвых дрэваў,
І кроплі неба недапітых слёз.
Вятроў магутных, вольных сьпевы,
Бясконцых зім адвечны лёс…
Спыняецца жыццё ў заснежаных палях
І пальцы кволыя меч неўзабаве адпускаюць...
Вядзе душу крумкач (тады) між дзіўных іншасветаў-сноў,
А подых снежаньскіх завей ніць абрывае...
Мы - восені вартаўнікі,
Самоты ваяры, туманаў лістапада воі.
Дзе абрываюцца зямлі шляхі,
Там пачынаюцца шляхі да зораў...

Квінтэссенцыяй канешне ж з'яўляецца аднаіменная кампазіцыя з атмасферным гітарным тонам:

Бясконцы снег часу…
Шлях праз край памерлай мары.
Паміж сном і згасаючым сонцам
Цішыня нараджае словы…
Што пакідае за сабой
Самотная зіма?
Журботнай веі кліч...
І подых маразоў...
Бясконцы снег
Тчэ забыццё маё...
І Часу Ўладар
Сцірае грані...
Што пакідаюць за сабой
Багі Сівой Зімы?
Астылых папялішчаў смутак…
Сляпую бездань зорнага агню.
У снягах, да зор кінуў позірк -
Ваяры, крэўныя Небу…
Зноў пачнецца сцяжына з кропкі –
Доўгі шлях у нябесную Поўнач.

"Бясконцы снег часу" рыхтуе гурт да перазагрузкі і вяртання да блэк-каранёў, зімовы журботны пейзаж, мілагучны і моцны.

ЛЕПШЫЯ ТРЭКІ: Мы - восені вартаўнікі, Бясконцы снег часу

ГОРШЫЯ ТРЭКІ: -

Listening is everything

Metallogedon Cave

4 МЕСЦА, НЯЗГАСНАЕ (EP) (2017)

Спяць яны ўжо, бо нежывыя...

Лепшая вокладка гурта. Язычніцкі лясны рытуал.
Лепшая вокладка гурта. Язычніцкі лясны рытуал.

"Нязгаснае" - самастойная EP, якая не з'яўляецца працягам папярэдняй кружэлкі "Шляхам забытых". Хтосьці можа аб'яднаць яе з "Бясконцым снегам часу" і не зробіць дрэнна. Гэта лепшы міні-рэліз, бо мне падабаецца I с лепшым рыфам у гурта ў прынцыпе, таксама вуха чапляецца за структурныя пераходы, II стварае больш меланхалічны і задумлівы настрой. Гэткі мосцік між "Шляхам забытых" і шостым творам "І Мёртвым сніцца золак". Гітарам рэспект.

ЛЕПШЫЯ ТРЭКІ: I

ГОРШЫЯ ТРЭКІ: -

Niazhasnaje, by RAVEN THRONE

Metallogedon Cave

3 МЕСЦА - ВЯРТАННЕ (Хронікі Жмянай Цемры) (2020)

Спыні сэрца восені, каб зіма адшукала нас...

-51

Апошні на дадзены момант і самы амбіцыёзны твор гурта на сённяшні дзень. Тут відавочна, што гэта якасць праекта на еўрапейскім лэйбле (ідэальны адпаліраваны хрумскті саундскейп). Пасля 6 гадоў класічнага блэка маем як вяртанне прыіндустрыяльных адценняў ("Закляцце" (у канцы дадатак скрыпкі з пост-рокам), "Нябачныя ніці зімы", "У Далонях зімы") у сукупнасці з класічным пост-блэкам "Шляха забытых" ды атмасфернымі рыфамі ("Вяртанне", "Уладар сцюжы", "Мёртвая спадчына"). Самы якасны альбом і квінтэссенцыя усяго творчага шляху працяга апошніх 9 гадоў. Нават візуальна дапоўнілі малюнак. Але да чаго ж вяртанне, калі вярталіся з 2016 года? Менавіта меўся на ўвазе эксперыментальны шлях "Дактрыны нянавісці".

ЛЕПШЫЯ ТРЭКІ: Закляцце, Нябачныя Ніці Зімы, Мёртвая Спадчына, Спыні Сэрца Восені, У Далонях Зімы

-52

На вокладцы прадстаўлена мёртвая спадчына і мёртвыя карані.
На вокладцы прадстаўлена мёртвая спадчына і мёртвыя карані.

Listening is everything

Metallogedon Cave

2 МЕСЦА - І Мёртвым Сніцца Золак... (2018)

-54

Вось і настальгія... У жніўні 2018 года я пазнаміўся с трэкам "Ветру" дзякуючы радыёпередачы "Прарок" і яе вядучаму Лявону Казакову. На жаль, перадача больш за 2 гады як не існуе, але тады прагучала для мяне першая блэкерская кампазіцыя. Так Raven Throne сталі маім першым блэк-гуртом, а гэты твор - маім першым альбомам, і лічу, што гэта добры старт.

Няхай вас не блытае вокладка: на мой погляд, твор больш адпавядае восеньскаму настрою, які падкрапляюць назвы саміх трэкаў. Самы чулы, самы балючы і самы атмасферны альбом, які крочыць "Шляхам забытых", мае прыродныя водгукі навальніцы і дажджу, але спусташае слухача журбой і крывёй незагоеных ран. Пячэ. Што робіць адметным гэты музыкальны твор і адрознівае ад папярэдняга, дык гэта пост-рокавая мелодыка, чыстая, як сляза і свежы снег. У кампазіцыі "Восень" прысутнічае скорбная скрыпка.

"І мёртвым сніцца золак" таксама можна лічыць і самым лірічным, бо на музыку пакладзены словы беларускіх пісьменнікаў, якія аказаліся рэпрэсірваны савецкай ўладай.

1. Ветру. На словы Цішкі Гартнага (1912)

-55
-56

2. Поле ціха шаптала калоссем. Паводле Міхася Чарота Цішку Гартнаму:

-57
-58

3. Імжа, і склізгота, і прыкрая золь. Паводле Уладзіміра Дубоўкі.

-59

6. Жывой крыві жывыя цельцы. Паводле Уладзімера Дудзіцкага.

-60

Вечны боль і вечны адчай, пранікнёны і чулы альбом, які пераасэнсоўвае і кладзе на музыку беларускую літаратурную спадчыну. Тут няма ні электроннага дадатку, ні эпічнасці, толькі жорсткі рэалізм і класічны полацкі блэк, больш выразны і дэпрэсіўны. Самы атмасферны твор на сённяшні дзень.

ЛЕПШЫЯ ТРЭКІ: Ветру, Поле Ціха шаптала Калоссем..., Восень, Жывым вас не даклікацца..., Жывой крыві, жывыя цельцы.

https://open.spotify.com/album/7zSnVHSWwlyH3FkbkESXNe

https://t.me/metallogedonstorage/2734

1 МЕСЦА, ДОКТРИНА НЕНАВИСТИ (2014)

"Многія ўпартыя адносна аднойчы выбранага імі шляху, нямногія - адносна мэты".

(Фрыдрых Ніцшэ, геніяльны нямецкі філосаф)

"Гэтай работай Raven Throne яднае Мёртвае і Жывое, Полымя і Лёд, Імгненне і Вечнасць".

"Трон крумкача вітае ўсіх сваіх аднадумцаў і тых, хто заўсёды з намі - як у свеце фізічных матэрый, так і ў іншым, нябачным..."

-61

Спадзяюся, што тру-блэкеры дагэтуль не дачыталі.

Вось і даляцелі да самай смелай спробы, пачатак якой быў пакладзены на дэмцы "Знак Агню". "Дактрына нянавісці" - самы жвавы, бадзёры, адрэналінавы і эксперыментальны паўнафармат. Гурт с самага пачатку імкнуўся спалучаць жывое (блэк-метал) і мёртвае (трэндавую электроніку), але ж даступным альбом назваць нельга, хоць тут і змяняецца мэта падачы матэрыялу: блэк, які будуецца на бруднай электроніцы. Такое несумненна падзяліла аўдыторыю, але можаце клікаць мяне хіпстэрам, бо гэта своеасаблівае GUILTY PLEASURE і суб'ектыўна цікавейшы і арыгінальны матэрыял з лепшай працай клавішных.

Так тытульны трэк, пачынаючы з ўдару тока і высокага ўзроўня напружання, з'яўляецца галоўным у спісе ўсіх імпрэз, "Забытой звёзд тропой (Возвращение)" вяртае рытуальную чысціню часоў дэбюта і дэма з гукамі нейрасеткі. "В морок осени прочь..." нагадвае дабстэп, "Сердце Метели" - лепшы трэк гурту, арганічна ўплеценым этнічным матывам і чапляючым прыпевам, "Монолог кнута (pt.1)" - цяжэйшая драбілка, спад харш-электронікі, цераз якую прабілася дзікая і раз'юшаная метальнасць (спадзяюся на 2 частку), "Подых Калі-Югі" нясе супраць плыні да фінальнай секунды. Гэта апошні твор з тэкстамі на рускай мове (аднак "Подых Калі-Югі выкананы на роднай), ну і прыкладаю лірыку, якая з'яўляецца лепшым вобразам сімволікі (нават цікавейшай за аўтарскую паэзію "Шляха Забытых"):

1. Доктрина ненависти

-62
Лживое лживому...
Я отвергаю!
Клоуну богово...
Я порицаю!
Червю червивое...
Я отсекаю!
Верх милосердия...

Я ЗАКЛИНАЮ!

Крылья ползущему...
Пепел имущему...
Слава забытому...
Вечность живому...
Мёртвое мёртвому...
Я постигаю!
Жилы пророка
Я разрубаю...
Жизнь непотребную
Я обрываю...
Вечность постигнута...
Я отрекаюсь...

2. Забытой звёзд тропой (Возвращение)

-63
Гаснут звёзды...
В седых пророчествах
Гибнет время...
В чёрных окнах
Бесконечности
Растворяюсь...
Рвутся нити предрешённости...
Отпусти в мой дальний дом
И над землёй развей
Тумана серебро...
(От крови кровь...)
Сон с явью здесь плетут
Узор морозной тишины...
Последний шаг. Вперед?
Всё иллюзорно...

3. Омертвение

-64

Обнажи всю сущность «света»!
Что в ответ? - Холодный ветер!
Не было! Всё ложь и нету...
Крест и кровь, огонь и пепел...
Выбери мораль любую,
Проживи жизнь вхолостую,
Обживи нору пустую
И взрасти в себе раба...
В жилах кровь не отзовётся,
Идол лживый покачнётся,
Грязью липкой захлебнётся
Опечалится толпа...
Обнажи всю сущность «света»!
Что в ответ? - Холодный ветер!
Не было! Всё ложь и нету...
Крест и кровь, огонь и пепел...

4. В морок осени прочь...

-65
Я за стылым туманом
В морок осени прочь...
В рунах кровизари
Нити вечных дорог...
Я за криком прощальным
Вольным дымом костров...
Над бездной истлевших
Проклятий и снов...
Капли крови рассветной
Силу крыльям дадут...
Теням дорогу укажут,
Что за мною придут...
Я за стылым туманом
В морок осени прочь...
В рунах кровизари
Нити вечных дорог...

5. Сердце метели

-66
Моё сердце - в сердце Метели...
Неприступные стены Зимы....
Пламя льдом обратиться не сможет
Там, где свет обречён быть живым...
Холод вырвет из пальцев бессильных
И швырнёт в небо северных рек
Клочья тщетной, изношенной жизни...
Оборвётся струной...тленный век...
Моё сердце - в сердце Метели,
Где мороз выжигает мой след...
И презрев хрупкость жизни ничтожной
Заметает Вселенную снег...
Моё сердце - в сердце Метели...
Неприступные стены Зимы...
Пламя льдом обратиться не сможет
Там где свет обречём быть живым...
Моё сердце - в сердце Метели,
Где мороз выжигает мой след...
И презрев хрупкость жизни ничтожной
Завершает Вселенную снег...

6. Монолог кнута (pt.1)

В хрупком времени утешение...
Через тернии к всепрощению...
Слабость вырезать...
Отречение...
Выжечь, растоптать...
Корень света вырван...
Постижение...
Отвергаю кротость...
Отторжение...
Смерть - надежда
И смирение...
Верный путь один -
Лишь к забвению...
Пламя вырвалось...
Очищение...
Выбрал плоть огня,
Но не тление!!.
Ложь и плеть всегда -
Во спасение...
Верный путь один -
Лишь к забвению...
Когти пустоты -
Шаг к прозрению?..
Монолог кнута -
Их спасение...
Скудных помыслов
Искушение...
Мёртвым мёртвое...
Воскрешение...

7. Подых Калі-югі

Калі-юга (санскр. कलियुग, IAST: kali-yuga) — чацвёртая з чатырох поўдняў, або эпох, у сыходным індуісцкім часовым цыкле. Характарызуецца падзеннем маральнасці, паколькі дабро ў свеце памяншаецца да адной чвэрці ад першапачатковага стану ў век Сатья-поўдня. Варыянты трактоўкі назвы: "стагоддзе дэмана Гартуй", "жалезны век", "стагоддзе разладу".

Абрываюцца путы зімовай няволі,
І памерлае сонца - сляпы павадыр...
Крокі зімы чую я мімаволі...
І наш лёс - доўгі сон крумкача...
У абдымках завеі спыняецца час,
І адвечнае кола - нібыта імгненне...
ХТО МЫ ў бяздонных вірах белай імжы?
Бясконцасці снежнай (толькі) адценні...
На далонях сівой старажытнай Зімы
Подых адчуй Калі-Югі...
Кліча вездань і прачнецца крумкач...
Бясконцасці снежнай... адценні...

-67

-68

-69

-70

-71

-72

-73

-74

Raven Throne стварылі рэліз на скрыжаванні супрацьлеглага. Адным словам, мадэрновы блэк з электронiкай i данжн-сiнтом.

ЛЕПШЫЯ ТРЭКІ: Доктрина Ненависти, Забытой звёзд тропой (Возвращение), Омертвение, Сердце Метели, Подых Калі-югі

Listening is everything

Metallogedon Cave

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Raven Throne - унікальная з'ява ў беларускай андэграунд-культуры, як і ў СНД. Гэта саундскейп непрахадзімай багны, Палесся, язычніцкія рытуалы Белавежскіх лясоў, зелле, цьмяныя травы і подых Калі-югі, восеньская журба і халодныя далоні Зімы. Гурт - праваднік да каранёў, Вечнасці і носьбіт славянскіх каштоўнасцяў.

Што такое патрыятызм? Гэта не пафас, гэта падтрымка айчыннай андэрсцэны. Да сустрэчы.