Найти тему
NPR.BY - Наш Портал

Эмір Афганістана: нам не патрэбна міжнароднае прызнанне, якое супярэчыць нашым прынцыпам

Эмір Афганістана Хібатула Ахундзадэ заявіў, што Афганістан не абмяняе свае рэлігійныя прынцыпы і асновы жыцця на такое прызнанне з боку “міжнароднай супольнасці”, якое ім супярэчыць.

Такую заяву кіраўнік афганскай дзяржавы зрабіў падчас сустрэчы з навукоўцамі, мусульманскімі духоўнымі асобамі і іншымі прадстаўнікамі грамадства Афганістана ў Кандагары – горадзе, які апошнім часам фактычна выконвае ролю другой сталіцы гэтай краіны. Адзначым, што афганскі эмір – даволі непублічная персона. Яго словы рэдка напрамую пападаюць у сродкі масавай інфармацыі і іншыя мас-медыя. Але гэтым разам Хібатула Ахундзадэ зрабіў выключэнне і публічна выказаўся па шэрагу пытанняў.

“Я не хачу такой легітымнасці Ісламскага Эмірата Афганістан і міжнароднага прызнання, якія супярэчаць шарыяту [мусульманскаму праву – прыкл. рэд.]”, - заявіў Ахундзадэ. “Калі я буду страчваць гэту аснову, то за яе зноў буду змагацца з крыжакамі [інтэрвенцыяй Захаду і яго хаўруснікаў – прыкл. рэд.] і іх прыхільнікамі”, - дадаў афганскі лідэр.

Таксама эмір Хібатула Ахундзадэ падкрэсліў, што калі і ён сам здрадзіць гэтым прынцыпам, то афганцы павінны пакінуць падпарадкоўвацца яму і выступіць супраць яго: “Калі я заключыў здзелку супраць ісламскага закона, вы павінны пакінуць мяне і ўстаць на шлях ісціны, таму што мэта нашай барацьбы гэта толькі задаволенасць Бога. Гэта будзе закон і шарыят Усемагутнага Бога і нічога больш”.

Дададзім, што мусульманскі правазнавец і суддзя Хібатула Ахундзадэ ўзначальвае афганскі ісламска-патрыятычны ваенізаваны рух Талібан з 2016 г. Пасля двух дзесяцігоддзяў супрацьстаяння ў лютым 2020 г. ЗША і Талібан, які на той час ужо кантраляваў немалую частку Афганістана, заключыли мірнае пагадненне ў Дохе (Катар). Згодна з ім Злучаныя Штаты выкрэсліваюць Талібан са спісу экстрэмісцкіх фармаванняў і пачынаюць паступовы вывад войскаў з Афганістана, пасля чаго Талібан фактычна дзеліць уладу ў краіне з праамерыканскім урадам прэзідэнта Ашрафа Гані. Тым не менш, падчас вываду амерыканскіх і саюзных ім замежных войск адбылося хуткае падзенне ўраду Ашрафа Гані, а сам былы афганскі прэзідэнт і яго хаўруснікі збеглі з Афганістана. У выніку гэтага ў жніўні 2021 года сілы Талібана ўступілі ў Кабул і ўтварылі Ісламскі Эмірат Афганістан, кіраўніком якога – эмірам – стаў Хабітула Ахундзада. Рэзідэнцыя новага эміра і яго рада знаходзяцца ў Кандагары, хоць урад Афганістана застаецца ў Кабуле.

Ісламскі Эмірат Афганістан пакуль не мае фармальнага міжнароднага прызнання, тым не менш, адбываюцца актыўныя фактычныя дыпламатычныя кантакты ўрада талібаў з Кітаем, Расіяй і многімі іншымі краінамі. Так, нягледзячы на тое, што Талібан дагэтуль фармальна прызнаецца ў Расіі экстрэмісцкай арганізацыяй, у Маскве неаднаразова праходзілі перамовы прадстаўнікоў кіраўніцтва Талібана і афганскага ўраду з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і іншымі прадстаўнікамі расійскага МЗС, напрыклад, у лютым 2019 года, кастрычніку 2021 года і жніўні 2022 года. Сам жа міністр Лаўроў заяўляў пра магчымасць прызнання Расіяй Талібана, а ў сакавіку 2022 г. абвясціў пра акрэдытацыю ў Расійскай Федэрацыі першага пасля змены ўлады ў 2021 годзе афганскага дыпламата. Таксама адзначым, што ў Беларусі Талібан афіцыйна не лічыцца экстрэмісцкай ці тэрарыстычнай арганізацыяй. Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Афганістанам былі ўсталяваныя ў 1999 г.

Читайте нас в Вконтакте, Telegram и Instagram. Присоединяйтесь!

Наш Портал
NPR.BY