Радашковічы зараз ціхі і невялікі гарадскі пасёлак у Маладзечанскім раёне, які, безумоўна, вядомы нам па біяграфіі знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Купалы. Але Радашковічы маюць багатую хаця і пазабытую гісторыю. Так першыя звесткі пра Радашковічы датуюцца 1447 года, а з 1549 года яны атрымалі статус горада бо былі дастаткова буйным месцам і налічывалі 130 двароў, 8 корчмаў і розныя майстэрні і таксама свой драўляны замак для абароны. Неўзабаве, усяго праз 20 гадоў, пасля таго як Радашковічы атрымалі статус горада, у 1569 годзе Вялікі Князь Літоўскі і Кароль Польскі Жыгімонт Аўгуст надаў гораду прывілей на Магдэбургскае права і Раашковічы сталі сапраўды самастойным і еўрапейскім горадам. А 23 лютага 1792 Кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі сваім прывілеям надаў гораду і ўласны герб "У срэбным полі барочнага шчыта паясная выява Святога Стэфана, закіданага камянямі" Мабыць Вам цікава, чаму для герба горада быў абраны Святы Стэфан? Гэта было зроблена
Касцёлы Беларусі. Маладзечанскі раён. Радашковічы. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
25 сентября 202225 сен 2022
16
3 мин