Найти в Дзене

Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром СТУЖКИ.

Оглавление

Знаходкі ў вёсцы Паганцы Светлагорскага раёна, колішняй Парыцкай воласці Бабруйскага павету Мінскай губерні.

Гэты фрагмент цагліны з таўром СТУЖ(КИ) быў адшуканы ў стосе цэглы перад хатай ў 2017 годзе.
Гэты фрагмент цагліны з таўром СТУЖ(КИ) быў адшуканы ў стосе цэглы перад хатай ў 2017 годзе.

У 2017 годзе пераносячы стос цэглы з аднаго месца на іншае быў знойдзены кавалак цэглы з таўром СТУЖ . Ужо тады мною была выказана версія, што поўнае прачытанне гэтага таўро СТУЖКИ (1).

Фота Дзяніс Рунец. 2018 год.
Фота Дзяніс Рунец. 2018 год.

Гэта вёска знаходзіцца за колькі кіламетраў на ўсход ад вёскі Паганцы на адваротна бок Горвальскага тракту (шашы Р-82).

У 2020 годзе ў вёсцы Паганцы у закінутым доме па вуліцы Перамога я знайшоў под вокнамі стос бітай цэглы. Вывучаючы яго на наяўнасць таўро я знайшоў кавалак цэглы, які стаў сенсацыйным адкрыццём.

CТУЖКИ - дакладнае прачытанне таўра даў яшчэ адзін кавалак цагліны, знойдзены ў 2020 годзе ў вёсцы Паганцы Светлагорскага раёна.
CТУЖКИ - дакладнае прачытанне таўра даў яшчэ адзін кавалак цагліны, знойдзены ў 2020 годзе ў вёсцы Паганцы Светлагорскага раёна.

Гэта быў кавалак – працяг таўро з надпісам СТУЖ. Я меў рацыю. Таўро прачыталася цалкам – СТУЖКИ.

Такое таўро ўказвае на месца вытворчасці - вёску Стужкі, якая існуе на тэрыторыі сучаснага Светлагрскага раёна Гомельскай вобласці.

Знойдзеныя цагліны з таўром СТУЖКИ датуюцца прамежкам 1847 -1893 гады. Адпаведна ў гэты час (другая палова ХІХ стагоддзя) існавала цагельня ў вёсцы Стужкі альбо побач яе. І гэта сенсацыя! Вытворчасць яе мела прыбытак меней за 2 тысячы рублёў, таму цагельня не трапіла ў даведнікі прадпрыемстваў Расійскай імперыі.

Абавязковае таўраванне цэглы было замацавана ўказам імператара Расійскай імперыі Мікалаем І ад 24 студзеня 1847 года «Аб захадах для трывалага і правільнага вырабу цэглы» («О мерах для прочной і правільной выделкі кірпіча»(2).

Спачатку спецыяльнай камісіяй былі распрацаваны «Правілы аб аднастайным і трывалым вырабу цэглы, якія павінны выкарыстоўвацца як ў С.-Пецярбурзе, так і ў іншых месцах Расіі, на дзяржаўных і прыватных заводах» («Правіла для едінообразной і прочной выделкі кірпіча, долженствующего употребляться как в С.-Петербурге, так і в другіх местах Россіі, на казенных і частных заводах»), якія потым былі замацаваны вышэйназваным указам, а таксама былі дадаткам да пазнейшага дакумента - «Статуту аб прамысловасці фабрычнай і завадской» выдання 1857 года («Устав о промышленности фабричной и заводской» (3). Паводле правілаў на кожнай цагліне павінна быць абавязкова змешчана таўро завода для абазначэння вытворцы на той выпадак, калі падчас будаўніцтва або з цягам часу будзе выяўлена няякасная цэгла і нядобрасумленны пастаўшчык мог быць прыцягнуты да адказнасці.

Статут аб прамысловасці 1893 г. устанавіў, што таварны знак павінен мець імя і імя па бацьку (хаця б ініцыяламі), прозвішча ўладальніка прадпрыемства, а таксама яго месцазнаходжанне.

Віктар Раманцоў.

Перадрук без згоды аўтара забаронены. Дазваляецца частковае цытаванне. Спасылка на аўтара і матэрыял пры цытаванні абавязковыя.

Крыніцы:

1. Дзяніс Рунец. Под кодом «Цэгла». Съездили в усадьбу, зафоткали уникальную коллекцию и рассказываем про кирпичных магнатов. Яндэкс-Дзэн. Светлагорск Краязнаўчы [Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/pod-kodom-cegla-sezdili-v-usadbu-zafotkali-unikalnuiu-kollekciiu-i-rasskazyvaem-pro-kirpichnyh-magnatov-5c992f24d567d300b3d7caf2 Дата доступу: 25.08.2022.

lovesun.by. Светлагорскі партал [Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт https://lovesun.by/society/pagontsyi-kirpichi.html Дата доступу: 25.08.2022.

2. Полное собрание законов Российской империи. 2-е изд. СПб., 1830–1884. Т. 22. No 20848. С. 86–92.

3. Свод законов Российской империи. СПб. 1857. Т. XI. Ч. II. Тетр. 3. С. 74–79.

Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-5e352c804e72656569a2f451

Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром ИМЕНІЕ БЕЛИЦА.

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-imene-belica-5e3532e87065cb58f698d58d?&secdata=CJDah%2F%2F%2FLSABMAI%3D

Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром БЕЛИЦА.А.

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-belicaa-5e36fb38f79130325aa4748e

Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром А.Ш.БѢЛИЦА

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-ashblica-5e39b4729b6fe039bd759087

Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром К-С Ч. БЯРЭЗІНА

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-ks-ch-biarezna-5e419ca2df9304340b2604e4

Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром ИВАНОВЪ

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-ivanov-5e430ffa24a0e0721207262f

Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром Е.ИВАНОВЪ

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-eivanov-5e4443880a4cb02ee4282d8f

Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром И-ВЪ. А-ВСКІЙ.

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-iv-avski-5e4821f7e1f3c67ff238b0f7

Под кодом «Цэгла». Съездили в усадьбу, зафоткали уникальную коллекцию и рассказываем про кирпичных магнатов

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/pod-kodom-cegla-sezdili-v-usadbu-zafotkali-unikalnuiu-kollekciiu-i-rasskazyvaem-pro-kirpichnyh-magnatov-5c992f24d567d300b3d7caf2?&secdata=CNv6orSbLSABMAI%3D

На сядзібе Пушчыных у Парычах выяўлены рэшткі двух будынкаў другой паловы ХІХ стагоддзя

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/na-siadzbe-pushchynyh-u-parychah-vyialeny-reshtk-dvuh-budynka-drugoi-palovy-hh-stagoddzia-5cd5c1942b514100b39e432c?&secdata=CM%2FnhYTlLSABMAI%3D

Сенсацыя! Знойдзены апошні ўладар Парыцкай цагельні

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/sensacyia-znoidzeny-aposhn-ladar-paryckai-cageln-5e10d4571a860800adaff275?&secdata=CJOsuaT3LSABMAI%3D

Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром “Мальтыйскі крыж”
Светлагорск Краязнаўчы19 августа 2022
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром Г.Ф.
Светлагорск Краязнаўчы12 августа 2022
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром ББ.
Светлагорск Краязнаўчы12 августа 2022
Под кодом "Цэгла". Съездили в усадьбу, зафоткали уникальную коллекцию и рассказываем про кирпичных магнатов | lovesun.by
Сенсацыйнае адкрыццё. Парыцкая цагельня была пабудавана ў другой палове ХІХ стагоддзя
Светлагорск Краязнаўчы25 марта 2019
У Светлагорскім раёне знойдзены цагліны – равесніцы паўстання Кастуся Каліноўскага
Светлагорск Краязнаўчы30 мая 2019