Адзін з самых буйных замкаў Еўропы - Мальбарк, апынуўся ў складзе Польшчы толькі ў 1457 г.
Горад як у архітэктурным плане, так і ў кулінарным адрозніваўся ад польскіх ці літоўскіх гарадоў. Напрыклад, кухня ў замку дзялілася на кухні: слуг, рыцараў і вялікіх магістраў.
Кухня вялікіх магістраў адрознівалася раскошу ва ўсёй Еўропе як мінімум. Нават каралі не маглі пахваліцца такім харчаваннем, як у вялікіх магістраў.
Марская рыба, крэветкі, ракі, грабеньчыкі і г.д. тыповыя прадукты. На той час гэта было вельмі дорага. Спецыі траплялі ў Тэўтонскі ордэн з усяго свету, таму як ордэн меў і палітычныя і гандлёвыя зносіны са шмат якімі краінамі. Ордэн старанна вёў запісы закупак. Напрыклад вядома, што Ульрых фон Юнгінген вельмі любіў прысмакі. Прысмакі ў Сярэднявеччы гэта перш за ўсё цукар і вострыя спецыі.
Так як Ордэн па ўплывовасці быў на роўных з папствам і каралямі, застолле павінна ўражваць.
Вядома што ў Мальбарк імпартаваліся 19 відаў віна: рэйнскае, венгренское, італьянскае, кіпрскае