У 1386 г. Ягайла, у хрышчэнні Уладзіслаў, ажаніўся на каралеве Ядвізе і сам стаў польскім каралём. Безумоўна ён прыўнёс нейкія свае звычаі ў каралеўскі двор. Датычна кулінарных улюбленасцяў каралеўскай пары вядома, што ні Уладзіслаў, ні Ядзвіга не былі вялікімі аматарамі мяса. Ядвіга любіла белы хлеб і вытанчаныя прысмакі, яны былі ў рахунках пакуль была жывая каралева. Кароль жа ненавідзеў нават пах яблыкаў і любіў салодкія грушы, часта еў варэнікі з сырам, якія любілі ў Літве і з радасцю ела яго світа. Як выглядалі варэнікі з сырам не вядома, але хутчэй за ўсе іх запякалі. І кароль, і каралева вельмі любілі садавіну. У рахунках згадваюцца дыні, вінаград, абрыкосы, трускалкі, чарніцы і персікі. Згадваецца і шмат рыбы - варанай, смажанай, засоленай, асобна вэнджаны і вялены ласось і трэска. Сённяшняя артыкул прысвечаны вегетарыянскай страве, якая з'явіліся пры каралеўскім двары верагодна з прыходам Ягайлы. Інгрэдыенты: аліўкавы алей, цыбуля, перац, вараныя яйкі, смятана, лісце шчаўя
Кухня Ягелонаў. Кулінарная спадчына Літвы. Боршч са шчаўя.
17 августа 202217 авг 2022
6
1 мин