Сярод лясоў на беразе Віліі знаходзіца невялікая вёска з назвай Быстрыца. Ад гэтай вёсцы да мяжы з суседня Літвой нават бліжэй, чым да раёнага цэнтра Астраўца. Так да мяжы тут усяго 8 кіламетраў. Вёска гэта невялікая і калі верыць афіцыйным крыніцам, яе насельніцтва ўсяго 140 чалавек. Асфальтаваных дарог да Быстрыцы няма і таму дабірацца даводзіцца па грунтавой дарозе, але ўлетку, асабліва калі добрае надвор'е, падарожжа па такой дарозе дастаўляе задавальненне і дазваляе сапраўды адчуць месца і прыроду вакол цябе.
Цікава, але Быстрыца нягледзячы на невялікі памер з'яўляецца адным з самых старажытных насельных пунктаў у Астравецкім раёне. Першаму ўспаміну аб гэтым месцы больш за 630 гадоў. Гэты факт падкрэслівае помнік на ўездзе ў вёску.
А ў 1407 годзе, калі Быстрыца з'ялалася ўладаннем Вялікага князя Вітаўта, яна нават была цэнтрам Быстрыцкага стараства і таму на старых еўрапейскіх мапах можна знайсці гэтую вёску.
Так, у гэта цяжка паверыць, але на мапах, напрыклад, XVII стагоддзя ёсць Быстрыца - вёска Астравецкага раёна з насельніцтвам усяго 140 чалавек.
А яшчэ ў гэтай гевялікай вёсцы ёсць свой храм, і не проста храм, а адзін з самы старых Касцёлаў ва ўсёй Беларусі. Гэта Касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Яго пабудавалі ў 1523 годзе. Гэта цяжка ўявіць, што будынку на які ты глядзіш, калі прыехаў у невялікую вёску сярод лясоў і палёў амаль 500 гадоў.
А яшчэ трэб абавязкова сказаць, што брукаваны Касцёл які вы бачыце на здымке, гэта не першы каталіцкі храм у Быстрыцы. Першы Касцёл тут быў пабудваны яшчэ...у 1390 годзе і з'яўлязся адным з першых па ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Пабадаваў яго Вялікі Князь Літоўскі, а з 1386 года Кароль Польскі Ягайла
Акрамя Касцёла ў Быстрыцы таксама быў пабудаваны і кляштар рэгулярных канонікаў Святога Аўгусціна. Кляштар аўгусцінцаў праіснаваў тут да пачатка XVI ст.
А ўжо ў пачатку XVI ст. унук Караля Ягайла Вялікі Князь Літоўскі і Кароль Польскі Жыгімонт І Стары выдаў фундуш на будаўніцтва ў Быстрыцы новага храма із цэглы наўзамен старога драўлянага Касцёла.
Фундуш ці фундацыя, так у Вялікім Княстве Літоўскім называлі ахвяраванні кляштарам, храмам і іншым арганізацыям зямлі, грошай і каштоўнасцяў. Такая назва адбылося ад лацінскага fundatio - заснаванне.
І вось ў 1523 годзе быў пабудваны новы Касцёл. Менавіта гэтая дата лічыцца пачаткам сучаснай гісторыі будынка храма і намалёвана на шыльдзе каля ўвахода ў святыню.
Парафія пры Касцёле была арганізавана трохі пазней ў 1526 годзе, а асвечаны храм быў у 1530 годзе. Але тагачасны будынак храма быў не такім якім мы бачым яго зараз, бо ў 1760 годзе было вырашана яго перабудаваць. Для гэтай справы ў Быстрыцы быў запрошаны адзін з самых вядомых архітэктараў у Вялікім Княстве Літоўскім Іяган Крыштаф Глаўбіц прадстаўнік віленскага барока.
У такім выглядзе Касцёл прастяў трохі болей за 100 гадоў да сярэдзіны 19 стагоддзя. Менавіта тады мела месца паўстанне 1863 - 1864 гадоў Кастуся Каліноўскага, якое было вельмі жостка падаўлена расейскімі ўладамі. Вядома, што каталіцкія храмы дапамагалі паўстанцам і таму расейскія ўлады пасля паўстання пачалі іх актыўна зачыняць. Трапіў у гэты спіс і храм у Быстрыцы, яго зачынілі ў 1865 годзе, а будынак перадалі праваслаўнай царкве. У выніку святыня была перабудована як і ўнутры так і звонку, а на яго даху з'явіліся цыбулепадобныя купалы.
У таком стане храм прастаяў да 1922 года, калі яго вярнулі каталіцкаму касцёлу. Тады пачалася чарговая рэканструкцыя будынка ў выніку якой храм вярнуў свой першапачатковы выгляд і ў 1926 годзе адчыніў свае дзверы для вернікаў.
У савецкі час, калі ўлады масава зачынялі храмы, а будынкі святынь прыстасавалі пад розныя гаспадарчыя патрэбнасці, Касцёл у Быстрыцы пазбегнуў такой долі і працягваў сваю працу. Але быў час калі там не было ксёндза і людзі прыходзілі ў храм маліца самастойна і толькі апошнія два з паловай дзясятка гадоў Касцёл і парафію апякае ксёндз.
Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.