Знаходкі ў вёсцы Паганцы Светлагорскага раёна, колішняй Парыцкай воласці Бабруйскага павету Мінскай губерні.
Цэгла з таўром Б. і ББ. рабілася на Дзяржаўнай цагельні інжынернага дэпартаменту (Казённый кірпічный завод інженерного департамента), якая была пабудавана ў 1810 годзе ў вёсцы Крывы Крук ў 4-х вярстах ад Бабруйскай крэпасці. На заводзе працавалі салдаты ваенна-працоўных рот і прыгонныя арыштанты.
У 1841 г. цагельня пачала пазначаць сваю прадукцыю таўром: літарай Б. з годам выпуску. Напрыклад Б. 1841.
У 1848 г. цагельня стала выкарыстоўваць таўро ББ. (БаБруйск) з двухлічбавай датай выпуску цэглы – ББ. 48. Такое таўро выкарыстоўвалася да 1881 г.
У 1868 годзе Бабруйская крэпасць была пераведзена ў другі клас абарончых збудаванняў, а ў 1886 годзе - у разрад крэпасць-склад. Усё гэта прывяло да скарачэння аб’ёмаў будаўнічых работ. У 1881 годзе завод, відавочна, быў прададзены з таргоў аднаму з бабруйскіх купцоў (1).
У 2017 годзе пры раскопках падмурку печкі я адшукаў цагліну з таўром 1870-ых гадоў выпуска. На жаль, не відаць апошняй лічбы, каб можна было дакладна вызначыць дату вытворчасці. Я мяркую, што гэта лічба 2 – 1872 год.
У 2019 годзе пры закопванні старога дома ў вёсцы Паганцы я знайшоў цэглы з таўром ББ.63, ББ.64, ББ.65. Цагліны з гэтым таўром адпаведна пазначаюць гады вытворчасці 1863, 1864, 1865 (2).
Абавязковае таўраванне цэглы было замацавана ўказам імператара Расійскай імперыі Мікалаем І ад 24 студзеня 1847 года «Аб захадах для трывалага і правільнага вырабу цэглы» («О мерах для прочной і правільной выделкі кірпіча»(3)_.
Спачатку спецыяльнай камісіяй былі распрацаваны «Правілы аб аднастайным і трывалым вырабу цэглы, якія павінны выкарыстоўвацца як ў С.-Пецярбурзе, так і ў іншых месцах Расіі, на дзяржаўных і прыватных заводах» («Правіла для едінообразной і прочной выделкі кірпіча, долженствующего употребляться как в С.-Петербурге, так і в другіх местах Россіі, на казенных і частных заводах»), якія потым былі замацаваны вышэйназваным указам, а таксама былі дадаткам да пазнейшага дакумента - «Статуту аб прамысловасці фабрычнай і завадской» выдання 1857 года («Устав о промышленности фабричной и заводской» (4). Паводле правілаў на кожнай цагліне павінна быць абавязкова змешчана таўро завода для абазначэння вытворцы на той выпадак, калі падчас будаўніцтва або з цягам часу будзе выяўлена няякасная цэгла і нядобрасумленны пастаўшчык мог быць прыцягнуты да адказнасці.
Статут аб прамысловасці 1893 г. устанавіў, што таварны знак павінен мець імя і імя па бацьку (хаця б ініцыяламі), прозвішча ўладальніка прадпрыемства, а таксама яго месцазнаходжанне.
Віктар Раманцоў.
Перадрук без згоды аўтара забаронены. Дазваляецца частковае цытаванне. Спасылка на аўтара і матэрыял пры цытаванні абавязковыя.
Крыніцы:
1. Мельников В. Бобруйские кирпичи. Оldbricks.info Общение на кирпичную тему. Кирпичный форум [Электронный ресурс]. - Доступ через Интернет: http://forum.oldbricks.info/viewtopic.php?f=3&t=461&sid=2bcd587bd472d9c19a9634e145cf2630 Дата доступа: 22.07.2022.
2. Раманцоў Віктар. У Светлагорскім раёне знойдзены цагліны – равесніцы паўстання Кастуся Каліноўскага. Яндэкс-Дзэн. Светлагорск Краязнаўчы [Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт: https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/u-svetlagorskm-raene-znoidzeny-caglny--ravesncy-pastannia-kastusia-kalnoskaga-5ceeeeef5f1d9900afd802e7?& Дата доступу: 22.07.2022.
3. Полное собрание законов Российской империи. 2-е изд. СПб., 1830–1884. Т. 22. No 20848. С. 86–92.
4. Свод законов Российской империи. СПб. 1857. Т. XI. Ч. II. Тетр. 3. С. 74–79.
У Светлагорскім раёне знойдзены цагліны – равесніцы паўстання Кастуся Каліноўскага
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-5e352c804e72656569a2f451
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром ИМЕНІЕ БЕЛИЦА.
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-imene-belica-5e3532e87065cb58f698d58d?&secdata=CJDah%2F%2F%2FLSABMAI%3D
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром БЕЛИЦА.А.
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-belicaa-5e36fb38f79130325aa4748e
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром А.Ш.БѢЛИЦА
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-ashblica-5e39b4729b6fe039bd759087
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром К-С Ч. БЯРЭЗІНА
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-ks-ch-biarezna-5e419ca2df9304340b2604e4
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром ИВАНОВЪ
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-ivanov-5e430ffa24a0e0721207262f
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром Е.ИВАНОВЪ
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-eivanov-5e4443880a4cb02ee4282d8f
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром И-ВЪ. А-ВСКІЙ.
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-iv-avski-5e4821f7e1f3c67ff238b0f7
Знатные кирпичи из гофмановской печи
Под кодом «Цэгла». Съездили в усадьбу, зафоткали уникальную коллекцию и рассказываем про кирпичных магнатов
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/pod-kodom-cegla-sezdili-v-usadbu-zafotkali-unikalnuiu-kollekciiu-i-rasskazyvaem-pro-kirpichnyh-magnatov-5c992f24d567d300b3d7caf2?&secdata=CNv6orSbLSABMAI%3D
На сядзібе Пушчыных у Парычах выяўлены рэшткі двух будынкаў другой паловы ХІХ стагоддзя
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/na-siadzbe-pushchynyh-u-parychah-vyialeny-reshtk-dvuh-budynka-drugoi-palovy-hh-stagoddzia-5cd5c1942b514100b39e432c?&secdata=CM%2FnhYTlLSABMAI%3D
Сенсацыя! Знойдзены апошні ўладар Парыцкай цагельні
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/sensacyia-znoidzeny-aposhn-ladar-paryckai-cageln-5e10d4571a860800adaff275?&secdata=CJOsuaT3LSABMAI%3D