Найти тему

Руіны вінакурні пры сядзібе Багдановічаў і гаспадарчых пабудоваў у в. Абадоўцы.

Невялікая, але вельмі цікавая, вёсачка Абадоўцы стаіць паміж аграгарадком Ілья і Вілейскім вадасховішчам, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці.

У XIX стагоддзі Абадоўцы належалі роду Багдановічаў. Усяго ў рэгіёне Багдановічам належала сем сядзіб, але ўвесь час яны пражывалі менавіта ў Абадоўцах.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Абадоўцы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 года. У гэты перыяд сядзібны дом поўнасцю згарэў, застаўся толькі фундамент.

Гаспадарчы двор быў па форме блізкі да прастакутнага, на тэрыторыі размяшчалася шмат гаспадарчых пабудоў: бровар, гаражы і склады з чырвонай цэглы.

-2

Кароўнікі (не захаваліся), малочная хата - дзе рабілі сыры нават на продаж.

-3
-4
-5
-6

Кузня (не захавалася), хата агародніка (пагаворваюць у склепе былі зроблены спецыяльныя ўмовы для вырошчвання агароднінных культур у любую пару года) а таксама вялікі дом для прыслуг (цяпер у ім пражываюць людзі і аднаўляюць яго).

Адно з самых цікавых аб'ектаў - гэта бровар. Пабудаваўшы некалькі паверхаў з вялікага каменя часанага з аднаго боку. Дзвярныя і аконныя праёмы абліцаваны чырвонай цэглай.

-7
-8
-9
-10
-11
-12

Сцены паступова разбураюцца, камяні разносяць мясцовыя жыхары. Цяпер усё вельмі зарасло і даводзіцца прабірацца скрозь кусты што б проста паглядзець.