Найти в Дзене
Лерада

Як пераходзіць на родную мову? Гісторыя ад першай асобы.

Спачатку адкажу на пытанне чаму патрэбна рабіць гэты пераход.

Далёка не ўсе замежнікі ведаюць, хто такiя беларусы. Вядома, што гэта залежыць яшчэ i ад ведаў геаграфii, асобнай зацiкаўленасцi ў тым, што адбываецца вакол. Але нават вельмi адукаваная, настаўніца, мая сяброўка з Турцыi, пры першым знаёмстве не зусiм разумела якой я нацыi. Краiны Беларусь для яе не iснавала.

Усё верна, калi знiкае мова, краiна таксама знiкае. А ў нас турысты з Расii адчуваюць сябе як дома. I гэта не толькi з-за гасцiннасцi нашага народу, але i з-за тога, што амаль усе ў нас размаўляюць па-руску. Быў і такі выпадак, калі я гуляла а да мяне падышлі рускія турусты і папрасілі сказаць штосьці па-беларуску. Навошта? Таму што яны нідзе не маглі адчуць нашай самабытнасці і вырашылі хаця б праз просьбу атрымаць кроплю ашчушчэння, што яны знаходзяцца не ў сваёй Радзіме і сапраўды падарожнічаюць.

У дзяцінстве я не задумлялася аб тым, чаму дома i паўсюль я размаўляю на русскай, але ў школе нас навучаюць яшчэ беларускай.

Потым была стадыя адзiчаласцi. Я не лічыла мову прыгожай і чуралася яе. З сяброўкамі, аднакласнікамі, роднымі я высмейвала наш беларускі говар. Па сутнасці, мы зневажалі нашу гісторыю, таму што наша нацыянальная самаасазнанасць была страчана.

Але час ад часу я ўсё ж прыходзіла да лагічнага пытання:«Чаму у іншых краінах размаўляюць на сваёй мове, а ў нашай яна прысутнічае толькі на афіцыйным узроўні?». На жаль, далей гэтага пытання ў галаве справа не заходзіла.

Цяпер я разумею, што мы віноўныя ў тым, што абралі практычнасць замест падтрымлівання сваёй культуры. Трэба бароцца з няправільным сяброўствам, у якім адзіны вялікі брат паглынае іншага, маленькага. Трэба не ад тупога жадання чымсьці вызначыцца, але ад разумення, што калі мова ў нацыі меецца, то меецца не за тым, каб пыліцца ў шудлядцы.

Гэта тое асазнанне якое пакінула розум большасьці насельніцтва маёй краіны, але якое сцеражэ ў сваім сэрцы ўся наша інтэлегенцыя.
Гэта тое асазнанне якое пакінула розум большасьці насельніцтва маёй краіны, але якое сцеражэ ў сваім сэрцы ўся наша інтэлегенцыя.
Нашы традыцыі, народныя дасягненні, павінны перадавацца з пакалення ў пакалення на мове, якая была з намі з самага пачатку.
Нашы традыцыі, народныя дасягненні, павінны перадавацца з пакалення ў пакалення на мове, якая была з намі з самага пачатку.

Разам з пераходам на мову ты станеш меньш упэўнены ў блеску сваіх дыктарскіх да дыпламатысных здольнасцяў. Гэта нармальна, таму што хоць яна і з'яўляецца тваёй, ты не выкарыстоўваў яе на працягу жыцця. Проста будзь гатовы і ведай, што рэзультат прынясе найшмат больш, чым гэты слабы дыскамфорт.

Як пераходзіць на родную мову?

Калі твае вочы загарэліся на гэтую справу пасля маіх сентыментальных размоў, чытай далей і мы паступнёва разбярэм кожны крок пераходу на беларускую.

1. Перабароць страх змяненняў.

Маё жаданне перайсці на мову то ўзнікала, то забывалася. І людзі, якія сустракаюцца з мной, таксама пакучаюць ад сваёй нерашучасці.

Паверце, калі я перайшла на беларускую мне было вельмі страшна. Я дрэнна яе ведаю, я не люблю здавацца дурай, а раней руская мая мова заўсёды была глыбокай і прыгожай для іншых, слоўнікавы запас вялікім. Мне не хацелася страчаць рэпутацыю, гэты нейкі аўтарытэт. Але адзіным вечарам у акружненні цёплых знаёмых і сяброў я вырашыла проста паспрабаваць.

Як жа мяне здзівілі! Як жа мяне падтрымалі! Гэта тое пачуццё, якое магчыма адчуць толькі, калі зробіш тое ж самае і перайдзеш на родную мову. Недастаючы пазл, тая дэталька, якая перашкаджала мне адчуваць сябе незалежнай, самастойнай асобай — беларуская мова! І пасля гэтага асазнання я не магла ступіць у мінулае і пакінуць сваю задуму.

2. Прабачаць сябе за памылкі

На канале «Вершы ад душы» першы верш, які я выклала — верш пра маці, якая мяне не гняце і прабачае усе памылкі і гэта верш пра мову. Яна рада прымаць мяне, рада дапамагаць мне ісці па тым шляху, што я абрала. Родная мова заўсёды чакае, калі і ты звярнешся да яе, якім бы ты не быў коснаязычным спачатку, яна вытрымае ўсё і вырасціць цябе з гонарам, што ты яе дзіцяці (і ўвыш і ўшыр).

3. Мужацца ў грамадстве

Тое, што хтосьці будзе прыкаляцца над табой, смяяцца з твайго «дзіўнага» пераходу на родную мову, будзе нерваваць і раздражняць, але гэта не нагода спыняцца! Заўсёды працягвай тое, што пачаў, калі гэта датычваецца тваёй будучыні, твайго развіцця і супакою.

4. Шукаць цікавую літаратуру і чытаць на мове, або глядзець фільмы.

Так ты пашырыш свой слоўнікавы запас, зможаш пачаць размаўляць на беларускай прыгожа і чыста. А яшчэ больш даведаешся пра свае асблівасці, культуру свайго народу, яго нацыянальны характар.

Я немагу сказаць, што гэта лепшы прыклад, але мне падабаецца чытаць «Гісторыю Ролянда» Піліпа Ліпеня. І хаця тая мова на якой напісаны гэты твор, не зусім адказнічае тому, які парадак у мове павінны быць зараз, але атмасфера сапраўды вясёлая, добрая, ды і проста такая, якая ёсць у беларускіх вёсках!

5. Перавесці тэлефон на беларускую.

Так, заўсёды працуючы з тэлефонам, ты будзеш кожны дзень даведвацца больш пра родную мову. А яшчэ, калі станеш шукаць штосьці на беларускай у тым жа гугле, зможаш натыкнуцца на беларускія крыніцы інфармацыі. Гэта датычваецца шостага пункту.

6. Карыстайся беларускімі крыніцами інфармацыі.

Тое ж самае, што і ў пункце 4. здавалася б. Але шмат, хто блытае чытанне літаратурнае і паўсяднёвае і ліча, што нават пасля пераходу на родную мову, можна працягваць забіваць паўсяднёвыя запросы ў Інтэрнэт на рускай, таму што гэта як бы мелач, якая не ўсплывае на успрыманне жыцця. Не, дарагія маі, мы складаемся з мелачаў, як і наша жыццё. Таму заўсёды спрабуйце шукаць на беларускай, а ўжо потым вяртайцеся на рускую. І тое, калі вы ведаеце English лепш шукаць на ім 😉 І якасць інфармацыі будзе вышэй і міжнародныя веды пракачаеце.

7. Шукайце з кем будзеце размаўляць па-беларуску.

Адзіная справа пераадольваць перашкоды самому і іншая з сябром. Таму знайдзі чалавека, які таксама хоча перайсці на мову і пераходзьце разам. Будзе прыкладам адзін да іншага і для ўсіх вакол!

Дзякуй за прачытванне~

Твая Лерада.