Найти в Дзене

Сядзіба Прушынскіх XVIII-пач. XX ст. (у руінах).

Сядзіба Прушынскіх XVIII-пач. XX ст. (у руінах).

Панскі маёнтак размяшчаўся пры паштовым тракте, што вёў да Бабруйска. Тут жылі шэсць пакаленняў Прушынскіх. Род гэты вельмі шляхетны.
Сядзіба была пабудавана прыкладна ў апошняй чвэрці XVIII ст. ля ракі Свіслач. Дом быў драўляны, зрубнай канструкцыі, у плане - выцягнуты прамавугольнік, аднапавярховы, меў крыты гонтамі чатырохсхільная крыша. На фасадзе сядзібы быў размешчаны драўляны ганак з калонамі, у кожным крыле фасада па 5 вокнаў. На галоўнай восі знаходзіліся сенцы. Планіроўка дома была падзелена на дзве паловы. У сядзібе знаходзілася мэбля XIX стагоддзя, меліся сямейныя партрэты.
У 1797 г. Станіслаў Прушынскі прымаў у сябе імператара Паўла I і быў узнагароджаны ордэнам Святой Ганны.
Бываў тут і апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
Дом згарэў у 1989 г., захаваліся толькі скляпы са скляпеністымі столямі.

-2
-3

Гэтак жа захаваліся руіны (сцены) стайні Прушынскіх.

-4
-5