3️⃣ ліпеня стала сімвалам суверэнітэту і адзінства нашага грамадства, увасабленнем міру і стабільнасці краіны, адлюстраваннем згуртаванасці і велічы духу беларускага народа. Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто памятае і шануе слаўную гісторыю сваёй Айчыны, хто ганарыцца сучаснымі дасягненнямі Беларусі і сваёй працай уносіць штодзённы ўклад на карысць роднай зямлі.
🙌У гэты важны для кожнага з нас дзень Белмытсэрвіс жадае здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім, чыстага мірнага неба над нашай Айчынай🕊! Шчыра зычым, каб усе ідэі і пачынанні, накіраваныя на развіццё і росквіт роднай Беларусі, знаходзілі ўвасабленне ў яркіх і карысных праектах!
❤️Са святам, дарагія калегі, кліенты і партнёры! З Днём Незалежнасці!🇧🇾
#белмытсэрвіс🌐❤️ віншуе з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 🇧🇾
4 июля 20224 июл 2022
~1 мин