Ёсць лес. Імшысты і скалісты. Цяністы і шырокі. З водарам цудадзейнай травы і крыкамі дзікіх птушак. Які журчыць сваімі раўчукамі, сапіць высокімі галінамі шматлікіх дрэў. Які люляе сам па сабе. Барадаты і халодны. Пры гэтым з прамяністымі вачыма і добрым сэрцам. Аднойчы мы знойдзем яго, там нам здарыцца ператворыцца ў фей. Выдатных крылатых тварынак, што маюць пэўную вагу ў свеце магіі і не маюць практычна ніякай ў фізічным. У іх іерархіі малодшыя павінны будуць служыць нам. Але мы паставімся да іх па-сяброўску. Зможам пракаціцца на мурашках. Бо тыя стануць велізарных памераў, як нашы сланы ці коні. А ў грыбах, мы, як ва ўласных дамах здолеем уладкавацца на начлег. Лес скончыцца абрывам. Без дна. Яго не будзе бачна. /Абрывам які не абрываецца скончыцца наш лес./ Наша агульная мара стане калісьці на яго падобная. Крыты аблокамі. З паветранымі шляхамі, якія адыходзяць ад самой яго шыі. Накшталт тых дарожак выпрабаванняў наверсе якога-небудзь цэнтра па скалалазан