Астравец гэта невялікі горад у Гродзенскай вобласці. Мабыць, многія і няведалі яго пакуль тут не распачалося вялікае будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Таму да гэтага час верагодна вялікая колькасць людзей пабывала ў гэтым месцы. І калі яны прыязджалі ў горад, то ў самым цэнтры, адразу за плошчай, яны сустракалі прыгожы будынак Касцёла Святых Космы і Дам'яна. Але вернемся да гісторыі гэтага месца. Усяго ў Астраўцы дзве парафіі і, вядома, два Касцёла. Храм аб якім сённяшні допіс самы стары і мае вельмі багатую гісторыю. Так, напрыклад, датай заснавання Астраўца лічыцца 1468 год, чаму? Бо гэтай датычацца першыя гістарычныя звесткі аб горадзе. Паводле звестак, менавіта ў гэты год уладар Геранёнаў Юры Гаштольд адпісаў астравецкаму Касцёлу Панны Марыі і ўсіх Святых дзве меры мёду. Такім чынам, ужо на афіцыйную дату заснавання горада 1468 год храм на гэтым месцы ўжо існаваў. Нажаль вядома ня шмат, толькі тое, што святыня была пабудаваная з дрэва і ў такім стане праіснавала
Касцёлы Беларусі. Астравец. Касцёл Святых Космы і Дам'яна.
17 июля 202217 июл 2022
14
2 мин