Выяву з гербам горада на Ратушы адкрыюць падчас святкавання Дня горада, 25 чэрвеня, у 11.00. На імпрэзе выступіць Моладзевы тэатр "Кола" ("Колесо"). Абяцаюць вельмі прыгожы перформанс. Гэты ж самы перформанс артысты паўтораць у 12.00. І затым будуць выходзіць да гледачоў праз кожную гадзіну: у 13.00, 14.00 - і гэтак далей да 20.00. Свой герб - з лікам Ісуса Хрыста - Віцебск атрымаў у 1597 годзе. У сучаснай Беларусі афіцыйны статус гэтаму сімвалу надалі ў 2004 годзе. Фота: Evgeny Kriskévich