Найти тему

Танцуюць усе! Свята побытавых танцаў прайшло ў Жодзішках

Танцуюць усе! І гэта не вядомы выраз з кінафільма “Іван Васільевіч мяняе прафесію”, а чыстая праўда. У Жодзішках танцуюць усе: ад малога да сталага. І ў свой “Жодзішкаўскі карагод” запрашаюць іншых.

Удзельнікамі свята побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод” сталі прафесіяналы і аматары бытавога беларускага танца, музыкі, спеваў і рамеснікі. І ўсё ж галоўным героем фестывалю быў Яго Вялікасць танец. Запальны, імклівы, жывы – ён панаваў не толькі на сцэне, але і за яе межамі.

Падчас свята праходзіў конкурс на лепшую пару танцавальных чаравікоў.

Выступалі ўдзельнікі школы фальклорнага гурта “Скарбніца традыцый” з Мінска, народны ансамбль народнай песні “Жытніца” з Ашмяншчыны, узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” і ансамбль беларускай песні “Вечарынка” з Жодзішак.

(Больш падрабязна пра свята ў Жодзішках чытайце ў папяровай версіі газеты).

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8
-9
-10
-11
-12
-13
-14
-15
-16
-17
-18
-19
-20
-21
-22
-23
-24
-25
-26
-27
-28
-29