Петыцыя адрасавана гарвыканкаму і гарадской пракуратуры. Падпісаць яе можна да 13 чэрвеня па спасылцы: https://clck.ru/qDe9a "У Віцебску супрацоўнікі камунальных службаў (меркавана, ДП «Віцебскі Зелянбуд») у маі і чэрвені 2022 года правялі абрэзку шэрагу дрэў "пад слуп" на некаторых цэнтральных вуліцах", - гаворыцца ў петыцыі.
Гараджане лічаць, што гэта супярэчыць Правілам утрымання азелянёных тэрыторый, зацверджаных у 2020 годзе пастановай Міністэрства ЖКХ Беларусі №1. У прыватнасці, гэтыя правілы забараняюць цалкам выдаляць крону і верхнюю частку ствала - гэта значыць абразаць дрэва "пад слуп". Гараджане патрабуюць правесці праверку выкладзеных у звароце фактаў, патлумачыць, чаму ў горадзе гэтак абрэзалі дрэвы, прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці віноўных работнікаў (калі факты парушэнняў пацвердзяцца).