Янка Купала унёс вельмі вялікі ўклад у развіццё нашай культуры. Янка Купала гэта псеўданім, а яго сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Ён нарадзіўся 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 года ў сям'і збяднелай шляхты Дамініка і Бенігны, у вёсцы Вязынка.15 ліпеня 1904 года ён напісаў першы беларуска язычны верш "Мая доля". Вось з яго урывак: Мая доля, дык вось доля, Каб ты лопнула была! Каб у чыстае дзе поле Ад мяне ты ўцякла! Чаму ж, доля, ты цяжкая, Тут мне шчасця не даеш? Чаму ж, горкая такая, Смерць мне лепей не пашлеш? Гэтак цягам мяне мучыш, Як душу у пекле чорт; Гэтак сэрца маё сушыш, Што аж сам я ссох, як хорт! У 1905 годзе ён напісаў верш "Мужык": Чытаць, пісаць я не умею, Не ходзіць гладка мой язык, Бо толькі вечна ару, сею,— Бо я мужык, дурны мужык. Бо з працы хлеб свой здабываю, Бо зношу лаянку і крык, І свята рэдка калі знаю,— Бо я мужык, дурны мужык. З 1907 года Янка Купала пачынае першае кароткачасовае супрацоўніцтва з газетай "Наша Ніва". У 1906—1907 гадах напісаны п