Найти тему

Помнік Аляксандру Іванову ў гарадскім парку

Магіла Аляксандра Іванова з’явілася ў гарадскім парку Смаргоні ў жніўні 1950 года. Аляксандр Сцяпанавіч загінуў пасля вайны, у мірны час, пры выкананні службовых абавязкаў.

За свае 26 гадоў хлопец нямала паспеў зрабіць. Ён быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” 1 ступені. Пасля вайны працаваў у Смаргонскім райаддзеле КДБ, вёў актыўную барацьбу з тэрарыстычнымі бандамі, якія дзейнічалі ў той час на тэрыторыі раёна і перашкаджалі мірнаму жыццю насельніцтва.

-2

У ракавы жнівеньскі дзень 1950 года лейтэнант Іваноў загінуў ад рук бандытаў непадалёку ад Войстама. З воінскімі ўшанаваннямі ён быў пахаваны ў гарадскім парку. Яго іменем названа адна з вуліц нашага горада.