Найти в Дзене

Касцёлы Беларусі. Астравецкі раён. Міхалішкі. Касцёл Святога Міхала Арханёла.

Наступная кропка нашага апавядання пра храмы Беларусі гэта невялікі аграгарадок Міхалішкі. Міхалішкі знаходзяцца па дарозе з Полацка да Вільні. Гэтая дарога перасекае раку Вілію і ідзе праз усе Міхалішкі. І вось на беразе Віліі каля дарогі можна ўбачыць прыгожы касцёл святога Міхала Арханёла. Першая святыня з’явілася ў Міхалішках дзякуючы шляхецкаму роду Бжастоўскіх. Так у 1602 годзе, дакладней 28 чэрвеня, Ян Бжастаўскі набыў новы маёнтак Міхалішкі. А праз 20 год, у 1622 годзе Ян Бжастоўскі фундаваў будаўніцтва ў маёнтку новага кляштара Аўгустынцаў, а разам з ім і невялікага драўлянага касцёла. Таксама ў Яна Бжастоўскага ў маёнтку Міхалішкі ў 1612 годзе нарадзіўся сын Цыпрыян Павел, які стаў вядомым дыпламатам і дзяржаўным вялікалітоўскім дзеячам. Не забываў Цыпрыян Павел Бжастоўскі і пра сваю малую радзіму – Міхалішкі. У 1653 годзе калі ён займаў пасаду рефэрэндара вялікага літоўскага ў Міхалішках на яго фундуш пачалося будаўніцтва новай вялікай мураванай святыні. Для будаўніцтва ў Мі

Наступная кропка нашага апавядання пра храмы Беларусі гэта невялікі аграгарадок Міхалішкі. Міхалішкі знаходзяцца па дарозе з Полацка да Вільні. Гэтая дарога перасекае раку Вілію і ідзе праз усе Міхалішкі. І вось на беразе Віліі каля дарогі можна ўбачыць прыгожы касцёл святога Міхала Арханёла.

Першая святыня з’явілася ў Міхалішках дзякуючы шляхецкаму роду Бжастоўскіх. Так у 1602 годзе, дакладней 28 чэрвеня, Ян Бжастаўскі набыў новы маёнтак Міхалішкі. А праз 20 год, у 1622 годзе Ян Бжастоўскі фундаваў будаўніцтва ў маёнтку новага кляштара Аўгустынцаў, а разам з ім і невялікага драўлянага касцёла.

Радавы герб "Стрэмя" роду Бжастоўскіх
Радавы герб "Стрэмя" роду Бжастоўскіх

Таксама ў Яна Бжастоўскага ў маёнтку Міхалішкі ў 1612 годзе нарадзіўся сын Цыпрыян Павел, які стаў вядомым дыпламатам і дзяржаўным вялікалітоўскім дзеячам. Не забываў Цыпрыян Павел Бжастоўскі і пра сваю малую радзіму – Міхалішкі.

-3
-4
-5
-6

У 1653 годзе калі ён займаў пасаду рефэрэндара вялікага літоўскага ў Міхалішках на яго фундуш пачалося будаўніцтва новай вялікай мураванай святыні. Для будаўніцтва ў Міхалішкі былі запрошаны вядомыя флярэнтыйцы архітэктар Крыштаф Пэнс і скульптар П’етра Перці.

Таксама ў упрыгожванні храма скульптару П’етра Перці дапамагала группа замежных майстроў: гэта сын архітэктара Ян Пэнс, Джавані Галі і Андрэа Капонэ. Але у гэтай працы таксама прыймаў удзел і мясцоваы майстра Мікола Жылевіч. Праца гэта працягвалася вельмі доўга і толькі ў 1700 годзе Касцёл кансэкравалі пад тытулам Міхала Арханёла.

Храм у Міхалішках на гравюры 1871 года
Храм у Міхалішках на гравюры 1871 года

Кляштар айцоў аўгусцінцаў у Міхалішках знаходзіўся да 1832 года. У гэты год ён быў зачынены расейскімі ўладамі пасля паўстання 1830-1831 гадоў. У гэты жа год касцёл стаў звычайным парафіяльным храмам.

Касцёл у Міхалішках у 1904 годзе
Касцёл у Міхалішках у 1904 годзе

Першая сусветная вайна прайшла і па Міхалішкам, дзе знаходзіўся адзін з мастоў праз Вілію. Мястэчка прыцярпела, таксама і быў пашкоджаны будынак касцёла.

Першая сусветная вайна, 1916 год
Першая сусветная вайна, 1916 год
Міхалішкі 1917 год.
Міхалішкі 1917 год.

Пасля вайны Міхалішкі як і ўся сучасная тэрыторыя Астравецкага раёну адносіліся да міжваеннай Польшчы. Менавіта тады, у 20-я гадо і пачалося аднаўлення храма.

Міхалішкі падчас польскай улады ў 1924 годзе
Міхалішкі падчас польскай улады ў 1924 годзе
Выгляд храму ў 1924 годзе з іншага боку
Выгляд храму ў 1924 годзе з іншага боку

А ніжэй здымкі інтэр'ера храма, зробеленыя ў 1938 годзе

Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.