Горад Заслаўе Мінскага раёна знаходзіцца ўсяго ў 27 кіламетрах ад Мінска. Гэта вельмі старажытнае месца, якое вядома з 985 года. Гэта месца дзе на правам беразе ракі Свіслач у замке жыла княгіна Рагнеда і яе сын Ізяслаў, месца якое ў 12 ст. стала цэнтрам Ізяслаўскага княства, а потым у час Вялікага Княства Літоўскага было вялікакняжацкім горадам, менавіта тут, калі гаспадаром Заслаўя быў кашталян менскі Ян Янавіч Глябовіч, Сымон Будны надрукаваў сваю Біблію. Адбылося гэта ў 1574 годзе.
Ян Глябовіч быў кальвіністам і пры ім ў 1570 годзе на тэрыторыі бастыёнага замка Заслаўя быў пабудаваны кальвінскі збор.
У Яна Глябовіча было двое дзяцей: Ян і Мікалай, і апошні з іх Мікалай, у адрозенні ад свайго бацькі быў каталіком. І ён, займаючы пасаду віленскага кашталяна, а таксама будучы гаспадаром Заслаўя, ў 1628 годзе пастасаваў кальвінскі збор пад Касцёл Міхаіла Арханёла і таксама пачаў будаўніцтва каталіцкага храма ў Заслаўе. Гэты быў новы драўляны храм, будаўніцтва якога скончылася прыблізна ў 1627 годзе. Святыня была асвечана пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Такім чынам на той час у горадзе было ажно дзве каталіцкія святыні.
Ішлі гады, Заслаўе не раз было ў гушчы гістарычных падзей, у 17 стагоддзі яно стала цэнтрам графства, а ў 1655 годзе да мураў Заслаўя прыйшла трынаццацігадовая вайна падчас якой горад быў захоплены маскоўскім войскам, якое зруйнавала горад. Але горад не згінуў у гэтую вайну і працягваў свой шлях. У другой палове 17 стагоддзя, прыкладна ў 1678 годзе Заслаўе перайшло да роду Сапегаў. Адбылося гэта калі віленскі ваявода Казімір Ян Сапега ажаніўся з праўнучкай Мікалая Глябовіча Крысцінай Барбарай. Дык вось Казімір Ян Сапега разам з жонкай запрасілі ў Заслаўе манахаў дамініканаў і пабудавалі кляштар дамініканаў на тэрыторыі заслаўскага замка. Таксама манахі дамініканы абслугоўвалі Касцёл Міхаіла Арханёла.
У 1753 годзе Заслаўе перайшло ў валоданні падканцлера вялікалітоўскага Антонія Тадэвуша Пшаздзецкага. Апошні вырашыў на месцы старога драўлянага Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі пабудаваць новы мураванны храм. Будаўніцтва пачалося ў 1755 годзе.
Будаўніцтва доўжылася не адзін год. А 28 сакавіка 1772 года Антоні Пшаздзецкі памёр так і скончыўшы будаўніцтва новай святыні. Але перад сваёй смерццю ён заствіў завяшчанне, паводле якога будаўніцтва павінен быў працягнуць яго старэйшы сын Міхал.
І будаўніцтва у Заслаўе працягнулася. Архітэктарам новага храма быў вядомы ў Рэчы Паспалітай італьянскі архітэктар Карла Сампані, скульптурныя кампазіцыі рабіў вялікалітоўскі скульптар Караль Ельскі, а а карціны былі рукі Антонія Смуглевіча, які таксама працаваў тэатральным дэкаратарам і ўваходзіў у Варшаўскае тэатральнае таварыства.
Будаўніцтва скончылася толькі ў 1779 годзе, і 8 верасня новазбудаваны храм быў асвечаны пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
Неўзабаве Рэч Паспалітая ў складзе якой было Заслаўе знікла з сусветнай мапы і Заслаўе, як і астатнія гарады, мястэчкі і вёскі Вялікага Княства Літоўскага апынуліся ў складзе Расейскай Імперыі. Але беларускі народ не жадаў такога лёсу і таму ў 19 стагоддзі адбываліся паўстанні супраць расейскай улады, якія жорстка душыліся Расеяй.
Не абышлі бокам гэтыя падзеі і Заслаўе. Так пасля паўстання 1830-1831 гадоў у 1833 годзе быў зачынены дамініканскі кляштар, а Касцёл Святога Міхаіла Арханёла быў перадзены уніяцкай царкве і стаў Спаса-Праабражэнскай царквой. Але праз некалькі год у 1839 на Полацкім сабор была скасавана Берасцейская царкоўная ўнія і ўсе уніяты аўтаматычна сталі праваслаўнымі. Гэта было зроблена пад націскам расейскай улады як частка палітыкі русіфікацыі Вялікага Княства Літоўскага. Так Касцёл Міхаіла Арханёла канчаткова стаў праваслаўнай Спаса-Праабражэнскай царквой.
А ў 1863 годзе пачалося новае паўстанне, паўстанне Кастуся Каліноўскага. Амаль з самым яго пачаткам храм Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўе таксама быў зачынены. Дзверы храма былі зачынены пяць гадоў, бо ў 1868 годзе будынак некалі каталіцкай святыні таксама перадалі праваслаўнай царкве.
У храме пачалася вялікая перабудова і ён быў перароблены ў візантыйска-рускім стыле і ён стаў царквой Раства Прасвятой Багародзіцы.
Царква Прасвятой Багародзіцы праіснавала да пачатку Вялікай Айчыннай Вайны. Яна была зачынена ў 1941 годзе. Падчас вайны будынак храма быў моцна пашкоджаны.
1944 года, калі падчас бавых дзеянняў пры вызваленні Заслаўя ад нямецкіх захопнікаў не была моцна пашкоджана.
У ліпені 1944 года савецкія войскі пачалі баі за вызваленне Заслаўя. Падчас гэтых баёў нямецкія захопнікі ўсталявалі кулямёт на вежы храма, бо гэтая кропка была вышэйшай у горадзе. Вядома, што савецкая артылерыя была вымушана знішчыць кулямёт і таму пачала біць па вежы храма. Пасля гэтага ад святыні фактычна засталіся толькі адны сцены.
Разбураным і пакінутым храм прастяў амаль да канца 1980-х гадоў. Тады пачалася яго маштабная рэканструкцыя падчас якой будынак перадалі вернікам і гэты храм з багатай гісторыя зноў адчыняе свае дзверы для вернікаў Заслаўскай парафіі.
Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.