Ва ўсе часы ў розных краінах і землях існавалі знакі, з дапамогай якіх людзі паказвалі да якога племені ці народа яны належаць. Сёння адметнымі знакамі краін з’яўляюцца герб, сцяг і гімн. Гэта дзяржаўныя сімвалы, якія ёсць у кожнай незалежнай і самастойнай краіне. На нашай неабсяжжнай планеце Зямля ёсць куточак, мілы сэрцу кожнага беларуса. Гэта наша родная Беларусь. У старшай групе Сольскіх ясляў-садзе прайшоў тэматычны тыдзень “Сімвалы беларускай дзяржавы”, на працягу якога на занятках развівалі ў выхаванцаў цікавасць і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь: сцяга, герба і гімна. Выхаванцы пазнаёміліся са значэннем кожнага сімвала (“Ці ведаем мы герб сваёй краіны?”), з вучнямі правялі гутаркі “Пра што распавядае герб Беларусі?”, “Што абазначаюць колеры беларускага сцяга?”. Дзеці даведаліся, што ў дзяржаўных сімвалах нашай краіны зашыфраваны аповяд пра ее народ, традыцыі, звычаі. Праз дыдактычныя гульні “Краіна, у якой мы жывём”, “Сімволіка Беларусі”, “Прырода Беларусі” вы